Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасме́ргнуць, просмэ́ргнутэ ’прасмярдзець (напр., аб мясе)’ (брэсц., Нар. словатв.). Кантамінаванае слова: прасмярдзець + сморгаць, шморгаць. Параўн. яшчэ сморгі ’соплі’. Магчыма, мы маем тут і кантамінаванае значэнне ’прасмярдзець і пакрыцца сліззю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасталы́ка ’прасцяк, нетактоўны чалавек’ (ТС). З прастарэ́ка (гл.) з заменай другой часткі на лыка; магчыма, намёк, што такі чалавек носіць лыкавыя лапці. Параўн. рус. ла́потник ’прасцяк; вясковы неадукаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працві́чка ’частае пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад працві́чыць ’пакараць розгамі’ (Нас.), магчыма, пад уплывам польск. ćwiczyć się ’практыкавацца’. Сюды ж, відаць, працві́чыцца ’дазнацца’ (нясвіж., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціва, про́цьва ’месца на беразе вадаёма, дзе мылі бялізну’ (уздз., Сл. ПЗБ). Гл. пратва, працьва < праць. О ў корані гіперкарэктнага характару пры пераносе націску або, магчыма, пад уплывам проці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расфуфы́ра ’краля, модная, модніца’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.). Да фуфырыцца ’надувацца’, магчыма, запазычанага з рус. фуфыриться ’тс’, паводле Фасмера (3, 212), анаматапеічнага паходжання, якое перакладаецца як надыма́цца (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́трыца ’сухавей’ (Сл. ПЗБ, Рагаўц.), сюды ж, відаць, сухаве́траны ’смярдзючы, з непрыемным пахам’ (Ян.). Да спалучэння суха (гл. сухі) і ве́цер (гл.), магчыма, пад уплывам літ. saũsvejis, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хля ’вялікі ліст шкла’ (ТС). З польск. tafla ’пліта, пласціна, ліст’, што з ням. Tafel ’дошка, пліта’ (Брукнер, 563), магчыма, пад уплывам кафля (ЕСУМ, 5, 528), гл. Параўн. тапля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ркаць ‘падаваць голас (пра гусей)’ (карэліц., стаўбц., ЛА, 1). Гукапераймальнае, магчыма, пад уплывам літ. ker̃kti ‘кракаць’ з характэрнай перадачай k > t, гл. ке́ркаць ‘гагатаць’ і та́ркаць ‘крычаць (пра гусей)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёўчык ’сініца (?)’ (Мат. Гом.). Укр. йовчик ’камянка з сямейства драздоў (Oenathe Oenathe)’ (Нікан.). Магчыма, звязана па паходжанню з укр. назвамі івалгі ева, века (параўн. Ніканчук, БЛ, 5, 1974, 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)