акружы́ць, акружу, акружыш, акружыць; зак., каго-што.

1. Стаць, размясціцца вакол каго‑, чаго‑н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль. // Быць, аказацца размешчаным вакол каго‑, чаго‑н. Лес акружыў поле.

2. Абвесці, абнесці чым‑н.; размясціць што-небудзь вакол чаго‑н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.

3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступленне; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.

4. перан. Стварыць для каго‑н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі. // Стварыць вакол каго‑н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго‑н. Акружыць увагай і клопатам, Акружыць пашанай жанчыну-маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбі́ць, разаб’ю́, разаб’е́ш, разаб’е́; разаб’ём, разаб’яце́, разаб’ю́ць; разбі́ў, -бі́ла; разбі́; разбі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. Пашкодзіць ударам, параніць.

Р. галаву.

3. перан. Загубіць, разбурыць.

Р. мары і надзеі.

Р. чужое шчасце.

4. каго-што. Раздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць.

Р. лес на ўчасткі.

Р. атрад на групы.

5. каго-што. Перамагчы, нанесці паражэнне.

Р. ворага.

6. перан. Даказаць памылковасць, беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць каго-, чаго-н.

Р. праціўнікаў новай ідэі.

7. Паставіць, раскінуць (палатку і пад.).

Р. лагер.

8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н.

Р. парк.

9. што. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

Р. сена.

Р. гной на полі.

|| незак. разбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбіва́нне, -я, н. і разбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 4, 7—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́н1 прысл. ’прэч’ (БРС, КТС, Касп., Бяльк., КЭС). Рус. вон, ст.-слав. вънъ, балг. вън, макед. вон ’звонку’, серб.-харв. ва̏н, слав. vèn, чэш. ven, славац. von, ст.-польск. wen, в.-луж. won, н.-луж. wen. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-інд. vánamлес’, ст.-інд. месн. скл. адз. л. vánē ’ў лесе’. Параўн. аналагічныя літ. laũkan ’прэч, вон’, laukè ’звонку’, якія паходзяць з laũkas ’поле’ (Гл. Зубаты, Studie, 2, 196–198; Гуйер, Введение, 101; Фасмер, 1, 225). Прасл. vъnъ першапачаткова, напэўна, уяўляла сабой він. скл. назоўніка; яно з’явілася яшчэ ў той час, калі дом і вёску акружаў лес, і абазначала паняцце, процілеглае паняццю ’дома, у хаце’ (Шанскі, 1, В, 158; Махэк₂, 683). Іншыя гіпотэзы менш пераканаўчыя; Траўтман (360) узводзіць вънъ да ст.-прус. wins ’паветра’, winna ’вонкі’, winnen він. скл. адз. л. ’пагода’, аналагічныя лат. ârā ’вон, вонкі’, літ. óras ’паветра, пагода’. Як заўважае Фасмер (там жа), у такім выпадку было б цяжка вытлумачыць рус. дыял. сво́ну ’звонку’. Прэльвіц (40), а таксама Сразнеўскі (1, 391) параўноўваюць з грэч. ἄνευ ’без, акрамя, удалечыні’, ст.-інд. anō ’не’, гоц. inu ’без’, ст.-в.-ням. āno, н.-в.-ням. ohne ’без’.

Во́н2, вона́ (займ.) ’ён, яна’ (Нас.), вонэ́ ’яны’ (Шатал.). Ад onъ з пратэт. в. Гл. ён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гай1 ’гай’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Сцяшк., Яшкін, Касп., Грыг., Мядзв., Шн., Бес., Булг.). Агляд значэнняў бел. слова гл. Яшкін, 43–44; Талстой, Геогр., 48–50; ДАБМ, 913. Укр. гай, рус. гай, чэш., славац. háj, польск. gaj, в.-луж. haj, н.-луж. gaj, серб.-харв. га̑ј, славен. gáj. Слав. *gajь. Звычайна тлумачыцца як звязанае са слав. дзеясловам *gojiti ’даглядаць, ахоўваць’ (гл. Фасмер, 1, 383, там і агляд іншых версій, якія Фасмер не прымае, здаюцца досыць праўдападобнымі пасля дэталёвага аналізу Талстога, Геогр., 48–56). Талстой лічыць, што, падобна да таго як слова *šumaлес’ звязана з *šuměti, слова *gajь роднаснае лексеме *gajiti ’крычаць, шумець’ (там жа, 54–55). Некаторыя спецыфічныя значэнні бел. слова, напр. ’могілкі’ (гл. Яруш.; ДАБМ, 913), тлумачацца з прамежкавага ’гай, асабліва на могілках’ (Гарэц.).

Гай2 ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ (Шатал.: «Мы зовом гаем між полей неудобную землю, де ростэ трава, а лес не ростэ»). Не выклікае сумнення сувязь з гай1 (гл.). Дыяпазон семантыкі славянскай лексемы *gajь вельмі шырокі (параўн. Яшкін, 43–44, і асабліва Талстой, Геогр., 48–54). Талстой (Геогр., 50) спецыяльна адзначае, што ў бел. гаворках gajь мае і спецыфічнае значэнне ’адсутнасць расліннасці’. Гай ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ якраз адносіцца іменна да гэтай катэгорыі семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Атрымаць права на што‑н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькі нашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі. Галавач. Вось паслы і кажуць: — Хоча цар адкупіць тваёй жалейкі чар. Танк. // Узяць на водкуп, заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год.

2. Разм. Купіўшы што‑н., аддаць у замест чаго‑н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэ́з, ‑а, м.

1. Кавалак тканіны, адрэзаны для пашыву чаго‑н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Ці не занадта яркая расфарбоўка для маёй старой? — разгладжваючы крыху пакамечаны адрэз на плацце, спытаў .. [Красан] у Гашы. Стаховіч.

2. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). [Андрэй:] — Дзе ў каго ёсць якія адрэзы, вінтоўкі, няхай бяруць з сабою ў лес. Пестрак.

•••

Даць галаву на адрэз гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць ​1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).

2. Месца, дзе абарвана што‑н. Абрыў лініі.

3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес. Мележ. Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дуба (у 1 знач.). Дубовы лес. Дубовы ліст. Дубовы корань. // Зроблены з дубу. Дубовы стол. Дубовыя дзверы. Дубовая паля.

2. перан. Разм. Грубы, нязграбны, няскладны. Дубовы стыль. Дубовая мова. □ Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы. Скрыган. // Нячулы, чэрствы, абыякавы да іншых. — У вашага сына, мабыць, такое дубовае сэрца, што нічым яго не прасвідруеш. Бядуля.

•••

Дубовая галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кладо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, тавараў, сыравіны і пад. [Конюх Рыгор] вынес з кладоўкі хамут, падсядзёлак і лейцы. Якімовіч. [Гаспадыня] разам з маслам прынесла з кладоўкі гладышык малака. Пальчэўскі. // перан. Пра тое, што захоўвае ў сабе вялікія багацці, мае важнае значэнне. Падземныя кладоўкі. □ Лес — гэта яшчэ і кладоўка вільгаці і «лёгкія» зямлі — ён ачышчае, фільтруе ад пылу, копаці і гразі паветра. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)