Легава́цца ’качацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.), укр. ляговитися ’лажыцца’, ст.-рус. наўг. лѣгивати — мнагакратны дзеяслоў да лѣгати ’выконваць палавы акт’, польск. legiwać, паўд. legować ’часта ляжаць, лажыцца’, н.-луж. zlagowaś, в.-луж. zlehować ’класці, накладваць’, чэш. polehovati ’класціся, прылягаць’. Паўн.-прасл. leg‑ovati sę ’лажыцца (неаднаразова)’ — ітэратыўны адыменны дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑ovali ад асновы leg‑/log‑/lag‑. Семантыка бел. лексемы развілася ад ’(неаднаразова) лажыцца’ праз ’вылёжвацца’ да ’качацца’. Да легчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бура́к (БРС, Шат., Нас., Сцяшк., Кіс., Гарэц., Бесар.). Рус. бура́к, укр. буря́к, бура́к, чэш. burák, польск. burak (borak). Відавочна, ад назвы колеру буры (гл.). Так Слаўскі, 50. Іншая версія выводзіць назву бурака з с.-лац. borāgo, італ. borragine (але гэтыя словы маюць іншае значэнне; Бернекер, 72; Брукнер, 49; Фасмер, 1, 243; Рудніцкі, 268). Магчымы ўплыў польскай мовы на ўсх.-слав. (Слаўскі, там жа; Булыка, Запазыч., 52). Зусім іначай Махэк₂, 77 (< buryňa, burgyňa ’бургундскі бурак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэз ’бэз, Syringa vulgaris’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Сцяшк. МГ, Гарэц., Янк. I, Кіс., Лысенка, ССП, Бесар., Бяльк.); бэз ’бузіна, Sambucus (nigra, racemosa) L.’ (Кіс., Яруш.), бэ́за (Нас., Гарэц., Кіс.), бе́заўе ’месца, якое зарасло бузіннікам’ (Яшкін). Укр. без, бе́зя ’тс’, рус. дыял. бе́за. З польск. bez ’тс’ (< прасл. *bъzъ; гл. Бернекер, 111; Слаўскі, 1, 30–31). Кюнэ, Poln., 44. Усх.-слав. форма — боз. Гл. яшчэ бэзг, бэзд, бэст. Можа, сюды і бэж ’язмін’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяро́зка ’расліна бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’ (Кіс.). Рус. берёзка, укр. бере́зка, бері́зка ’тс’. Да бяро́за (гл.): лісточкі бярозкі могуць нагадваць лісточкі некаторых відаў маладой бярозы. Але не выключаецца, што тут маем назву ад кораня са значэннем ’плясці, аплятаць’: *bеrezъka (усх.-слав.) < *berz‑ ’аплятаць’ < *ob‑verz‑ (дэкампазіцыя) да слав. *verz‑: *vьrz‑ ’вязаць, плясці’. Так Краўчук, Белар. лекс., 85. З фанетычных меркаванняў не пераконвае Мельнічук, Мовознавство, 1962, № 2, 21 (дэфармацыя назваў тыпу берлозга́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біцю́г. Паводле Шанскага, 1, Б, 126, запазычанне (як і ўкр. битю́г) з рус. битю́г ’тс’ (якое тлумачыцца як «конь з ракі Битю́г», у Варонежскай вобласці, дзе быццам была выведзена гэта парода, гл. Праабражэнскі, 1, 27; Фасмер, 1, 169; Шанскі, 1, Б, 126; іншая версія — запазычанне рускага битю́г з цюрк. моў, літ-py гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, Дополн., 1, 169; Шанскі, там жа). Некалькі іначай аб цюрк. паходжанні слова Оцін, Этимология, 1970, 230–241.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапа ’вапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpe ’глазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верашча́ка, верашча́ка і т. п. ’мясны адвар з рабрынкамі, каўбасой, мясам, падбіты мукой’ (БРС, Нас., Шат., Сцяшк. МГ, Вешт.). Параўн. рус. вереща́га, вереща́нка ’яешня’. Польск. wereszczaka ’тс’ запазычана з бел. мовы. Брукнер (606) лічыць, што гэта «od wrzasku», верашчання. Таксама Даль («верещит, шипит на сковороде») і Фасмер, 1, 298. Іншае тлумачэнне ў матэрыялах Карловіча: «Wereszczak był to sławny kucharz Augusta III, a od niego nazwa co do sposobu dawania kiełbasy» (гл. Карловіч, 4, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ага́ ’так’ (Шат., Гарэц., Нас.), агы ’тс’ (КСТ), укр. ага, рус. ага, польск. aha, чэш. aha, славац. aha, балг. аха, славен. aha. Тлумачэнне інтэрвакальнага г як другаснага (Шанскі, 1, А, 37) не пераконвае. Больш верагодна ага < а‑га. Тут а‑ мае сваю першасную выклічнікавую функцыю, другі элемент выкарыстоўваецца таксама самастойна. Параўн. га?ага. Параўн. таксама чэш. ano ’так’ (< a‑no). Няпэўнай здаецца старая сувязь з адпаведнымі формамі іншых еўрапейскіх моў (гл. Слаўскі, 1, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адзе́жа (Касп., Шат., Гарэц.), адзежына (Бяльк., Нас., Шат.), адзенне (Бяльк., Нас., Шат., Касп., КСТ). Слова, быццам, толькі ўсходнеславянскае і стараславянскае (одежда). Параўн. укр. одежа, рус. одёжа. Арэал гэтага слова вельмі цікавы, калі ўлічыць бел. вопратка, укр. одяг. Магчыма, старая ўсходнеславянска-балгарская ізалекса, рэлікты якой слаба захаваліся па ўсёй гэтай тэрыторыі (Фасмер, 3, 121). Форма адзежа < *odedja ад старой рэдуплікаванай асновы дзеяслова dětidedjǫ (ст.-слав. деждѫліт. dedù ’кладу’, ст.-інд. dádhati ’кладзе’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анчу́тка ’д’ябал’ (Мядзв.). Рус. дыял. анчута (СРНГ), анчут. Табуістычная замена назвы д’ябла анчыхрыст у кантамінацыі з уласным імем Анісіфар (Успенскі, Труды знак., 5, 487). Версію аб балтыйскім паходжанні слова гл. Тапароў, Baltistica, IX (1), 29 і наст., Талстой, Материалы Всесоюзного симпозиума по вторичным моделирующим системам I (5), Тарту, 1974, 31. Краўчук (вусн. паведамл.) лічыць, што зыходным з’яўляецца форма анчут < анчи‑юд (параўн. пск. анчию́д; Пск. сл., 1, 66): анчи‑ (анти‑) + юд (Иуда). Параўн. анцію́д(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)