удава́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які выдаецца за сапраўднае; прытворны. [Мяшчанства] ганарыцца ўдаванымі заслугамі, дарма што на староннія вочы няма ў ім ніякай вагі і значнасці. Лужанін. — А-а, Васіль... — з удаванай абыякавасцю сказаў .. [Будрыс]. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ма 1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск. сувалк. muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ. mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).
Му́ма 2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск. mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк. muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ. mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтак жа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рас ’нераст у рыбы’ (нясвіж., ЛА, 1), таксама звязаны з ім (і, што паказальна, зафіксаваны там жа) дзеяслоў расу́е ’рыба нерастуе’, пры якім прывабна, але наўрад ці магчыма актуалізаваць інфінітыўную форму накшталт *расава́ць. Аддалены вынік словаўтваральна-семантычнага пераасэнсавання лексемы не́рас (< не́раст, гл.), якая магла ўспрыняцца як адмоўная форма рас і, такім чынам, дээтымалагізавацца. У сувязі з гэтым на карце № 327 (ЛА, 1) звяртае на сябе ўвагу заходняя мікраізаглоса субстантыўных і дзеяслоўных форм без фінальнага ‑т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дава́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Дабаўка, якую кладуць пры ўзважванні да тавару, калі ў ім не хапае вагі. Юнак падняў даважку і смяецца: — Такой бяды! Акраец з рук упаў... Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.
1. Набыць форму крышталя.
2. перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
весялі́ць, ‑лю, вяселіш, вяселіць; незак., каго.
Рабіць вясёлым; забаўляць. Весяліць дзяцей. □ Марцін добра спяваў, танцаваў, весяліў людзей вострым словам.. Брыль. Сядзяць за півам, выпіваюць, Аб розных справах разважаюць, А піва ім вяселіць душы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампрамі́с, ‑у, м.
Пагадненне з кім‑н. на падставе ўзаемных уступак; уступка дзеля дасягнення мэты. Старшыня Адзярыха не такі благі, як здаўся спачатку. Можна і з ім дамовіцца. Ідзе, калі трэба, на кампрамісы. Навуменка.
[Лац. compromissum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́хан, ‑а, м.
Выпечаны хлеб пераважна круглай формы. А з печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. Гаўрусёў. На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жні́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім. Жніўная пара. □ У жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Караткевіч. // Які выконваецца ў час жніва. Жніўны абрад. Жніўная песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)