весяліць, ‑лю, вяселіш, вяселіць; незак., каго.

Рабіць вясёлым; забаўляць. Весяліць дзяцей. ▪ Марцін добра спяваў, танцаваў, весяліў людзей вострым словам.. Брыль. Сядзяць за півам, выпіваюць, Аб розных справах разважаюць, А піва ім вяселіць душы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)