пасціжо́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Спецыяліст, які вырабляе парыкі, а ў тэатральных майстэрнях таксама накладныя вусы, бароды, бакенбарды.

|| прым. пасціжо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляка́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабе лякал (у 2 знач.).

|| ж. ляка́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ляка́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мантажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які манціруе друкарскі набор, стэрэатыпы, клішэ.

|| ж. мантажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Зборшчык і ўстаноўшчык машын, абсталявання.

М.-турбіншчык.

2. Спецыяліст па электраабсталяванні, электраправодцы; электраманцёр.

|| прым. манцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па масажы.

|| ж. масажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. масажы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кваліфікава́ны, -ая, -ае.

1. Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); вопытны.

К. спецыяліст.

2. Які патрабуе спецыяльных ведаў.

Кваліфікаваная праца.

|| наз. кваліфікава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Рэчыва, састаў, якія паляпшаюць якасць глебы, руды і пад.

Абагачальнікі глебы.

2. Спецыяліст па абагачэнні выкапняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальклары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фальклоры.

|| ж. фальклары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фальклары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электратэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па электратэхніцы.

2. Рабочы, які займаецца ўстаноўкай, зборкай, рамонтам і пад. электрычнага абсталявання і электрычных прыбораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях.

|| ж. юры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).