Скрыпт ‘рукапіс, манускрыпт’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. скриптъ ‘ліст, пісьмо’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. skrypt ‘афіцыйная папера, дакумент; вэксаль’; або непасрэдна з лац. scriptum ‘лінія, рыса; пісьмовае сачыненне, тэкст’ (Варш. сл., 6, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слухмя́ны ‘паслушны’ (Нас., Касп., Растарг., Байк. і Некр.). Параўн. укр. слухмʼя́ний ‘тс’. Карскі (2–3, 43) мяркуе пра запазычанне з украінскай, дзе вядомы варыянт слухня́ний ‘тс’, параўн. слуха́вы ‘тс’ (Нас.). Да словаўтварэння параўн. руцьмя́ны, ціхмя́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́н від чырвонай фарбы’ (БРС). Рус., укр. бака́н. Запазычанне з тур.-араб. baḳḳam ’дрэва, з якога рабілі такую фарбу’. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 16–17; Фасмер, 1, 109. Адносна храналогіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́да. Рус. балла́да, укр. бала́да. Запазычанне з франц. ballade (параўн. і архаічнае рус. балад). Гл. Фасмер, 1, 117 і падрабязна MESz, 1, 231; Клюге, 46; Шанскі, 1, Б, 25. Параўн. таксама італ. ballata (паўн.-італ. ‑ada).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бардзю́р ’абрамленне, кайма і г. д.’ Рус. бордю́р (з XVIII ст.), укр. бордю́р. Новае запазычанне (напэўна, праз рус. мову) з франц. bordure ’тс’ (а гэта вытворнае ад bord ’край’). Фасмер, 1, 193; Шанскі, 1, Б, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Братэ́рскі ’брацкі’, укр. брате́рський. Запазычанне з польск. braterski ’тс’ (‑r‑ тут захоўваецца ў сувязі з ст.-польск. формай bratr, параўн. Слаўскі, 1, 41; ва ўсх.-слав. мовах форма з ‑r‑ тыпу bratr не існавала, гл. брат).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брытва́н ’бляшаны посуд для выпечкі мяса ці цеста’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. brytwana, brytfana, brutfana, brotfana < ням. Bratpfanne ’скаварада, патэльня’, гл. Брукнер, 43). Слова запазычана ў XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біто́н. Рус. бидо́н, укр. бідо́н. Запазычанне з франц. bidon ’тс’ (а гэта з сканд. bida ’ваза’ або грэч. *bithôn ’бочка’; Шанскі, 1, Б, 116; БЕР, 1, 46, прыводзіць і візант. πίθον як магчымую крыніцу франц. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варста́к ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. верста́к. Запазычанне з польск. warstat (> бел. варста́т, гл.) з афармленнем суфіксам ‑ак. Падрабязней гл. пад варста́т, варшта́т (Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64; Брукнер, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рхал ’скандал, шум’ (Касп., Нас.). Ст.-бел. вархол ’бунт, склока’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. (смал.) ва́рхал ’тс’. Запазычанне з польск. warchol ’тс’ (Булыка, Запазыч., 57). Аб магчымым паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 601–602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)