Ашахавацца ’?’, параўн. з нар. песні «ашахуюцца да рахуюцца: которому святому напярод быць?» (барыс., Шн., 1, 138). Хутчэй за ўсё скажонае шыкавацца ’станавіцца ў парадак па чынах’, параўн. «яны шикуюцца, да рахуюцца: которому святу напередъ пойци» (Нас. Бел. песни, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бік1 ’вабік для курапатак’ (Маш.). Вытворнае ад дзеяслова ба́біць ’вабіць’ (гл.).

Ба́бік2 ’шпакоўня’ (Сцяшк. МГ). Па паходжанню, мабыць, ідэнтычнае ба́бік1 (гл.): *’домік для прываблівання птушак’. Аднак не выключаецца і сувязь з дзеясловам ба́біць ’цешыць, няньчыць, цацкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакціха: «Калі хто видзив, як Бакциха Нямецка пива задаець…» («Энеіда навыварат»). Як думае Шаўцоў, Спрадвечнае, 32–46, бакціха па паходжанню не асабістае імя, а назва прафесіі. Яно звязана з словам Бахус ’Вакх’ або з бакшта ’вялікі куфаль для піва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бары́лка драўляныя ці металічныя часткі падсядзёлка, дзе нацягваецца церассядзёлак’ (КЭС, лаг.), барілцо, барілца ’вушка ў падсядзёлку, праз якое праходзіць церассядзёлак’ (Маслен.). Да бары́ла1 (гл.), па некаторай падобнасці драўлянай часткі падсядзёлка з часткай барыла (два вухі і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільга́ (м.) ’дробны, крохкі лёд, які ідзе па рэках ледаставам’, ’шарош’ (Крыў., Дзіс.). Да мальга́ ’дробныя рэчы, дробязь’ (гл.). Мена а > і адбылася праз рэдуцыраваны гук ъ, характэрны гэтым гаворкам. Не выключана магчымасць супастаўлення лексемы мільга́ з мільга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кружа́ла1 ’дуга, на якой кладуць скляпенне, арку’ (ТСБМ). Да круг1 (гл.).

Кружа́ла2 ’ганчарны станок’ (Рам.). Да кружыць. Гл. круг1.

Кружа́ла3 ’прыстасаванне на лёдзе для катання па кругу’ (Янк. III). Да кружыць. Гл. круг1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат. blin̑da ’бадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск. błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязі з экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казля́т, казляты мн. ’грыб масляк’ (стаўбц., Жыв. сл.). Казлят < казляк з утварэннем формы мн. ліку па мадэлі, добра вядомай рус. мове: маслята, опята; не выключаны, аднак, варыянт, што тут адваротная дэрывацыя з формы мн. ліку і фіксацыяй нерэгулярнай формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паку́ль прысл. і злучн. ’на працягу некаторага часу, нейкі час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Грыг., Мал., Сл. ПЗБ), поке́ль, пако́ль (Сл. ПЗБ), поку́ль, поку́ля, поку́лека (ТС), паку́ліцька (Гарэц., Юрч.) ’тс’. З па і калі (гл.) з рознымі памяншальнымі часціцамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́трубак1 ’кароткая труба, адвод ад асноўнага рэзервуара’ (ТСБМ). З рус. па́трубок ’меншае адгалінаванне трубы’. Утворана на рус.-моўнай тэрыторыі пры дапамозе прыстаўкі па (< прасл. ‑pa) і суфікса ‑ъkъ ад труба́ (гл.).

Патрубак2 ’салавей заходні’ (Інстр. II). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)