паса́дскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст.
1. Які мае адносіны да пасада (у 1, 2 знач.). Пасадскія людзі.
2. у знач. наз. паса́дскі, ‑ага, м. Жыхар пасада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўгадавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да палавіны года, да паўгоддзя. Паўгадавая справаздача. // Які працягваецца паўгода. Паўгадавая служба. // Разлічаны на паўгода. Паўгадавая праграма. Паўгадавы план.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабагру́ды, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае слабыя, нездаровыя лёгкія. На выгляд [Туркевіч] быў нібы слабагруды, а калі загаварыць голасна — голас моцны і звонкі, прыемнага тэмбру. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадкае́мец, ‑мца, м.
1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе; наследнік.
2. перан. Той, хто працягвае чые‑н. традыцыі, чыю‑н. дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статуа́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае выгляд статуі, пагадвае статую. Статуарная разьба. // Які выкарыстоўваецца для статуй. Статуарны мармур.
2. Кніжн. Такі, як у статуі, нерухомы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стральча́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму востравугольнай аркі. Гэта .. павінна было быць нешта накшталт ні то хорама, ні то палаца .. з вялізнымі стральчатымі вокнамі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стыку (у 1 знач.), знаходзіцца на стыку. Стыкавае шво.
2. Спец. Які звязаны са стыкаваннем. Стыкавая зварка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухаве́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сухавею, з’яўляецца сухавеем. Штодзень у сінеч даль адзета, З адной дзьме вецер стараны, Ды вецер зыркі, сухавейны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сухастою, з’яўляецца сухастоем. Здаўна на тоўстай сухастойнай бярозе каля лесу гнездавалі буслы. Паслядовіч. // Прыгатаваны з сухастою. Сухастойныя дровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тара́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тарана 2, прызначаны для яго. Таранная тактыка. Таранныя тарпеды.
2. Які робіцца пры дапамозе тарана. Таранны ўдар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)