ра́йский в разн. знач. ра́йскі;
ра́йское я́блоко бот. ра́йскі я́блык;
ра́йская пти́ца зоол. ра́йская пту́шка;
◊
ра́йская жизнь ра́йскае жыццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Сабраць нейкую колькасць ўраджаю бульбы, агуркоў і пад. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.
2. Выбраць нейкую колькасць чаго‑н. Навыбіраць спелых яблык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ляса́ўка, ліса́ўка ’лесавы яблык’ (Бяльк.), лясоўка ’дзікая яблыня’ (барыс., Сл. ПЗБ). Магчыма, з польск. lasówka ’дзікае лясное дрэва’, ’плады з такога дрэва’. Параўн. ст.-рус. лѣсница ’дзікая яблыня’, укр. закарп. лісни́ця ’дзікая яблыня ці груша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рсік ’паўднёвае пладовае дрэва і яго плод, Persica vulgaris’ (ТСБМ). З рус. персик (Крукоўскі. Уплыў, 73), якое праз с.-н.-ням. persik, с.-в.-ням. pfërsich ’тс’ з лац. malum persicum ’персідскі яблык’ (Фасмер, 3, 243).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адко́чвацца несов., возвр., страд. отка́тываться; см. адкаці́цца, адко́чваць;
◊ я́блык ад я́блыні недалёка ~ваецца — погов. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
налі́ты
1. прич., в разн. знач. на́ли́тый; см. налі́ць I 1;
2. прил. (сочный) налито́й;
н. я́блык — налито́е я́блоко
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падгні́сці, ‑гніе; зак.
1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.
2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недае́дкі, ‑аў; адз. недаедак, ‑дка, м.
Рэшткі чаго‑н. няз’едзенага; недаедзеныя кавалкі. Гледзячы ўніз, пазнаў [Грушка] сляды дзікоў і недаедкі леташніх яблык, .. утаптаных у траву. Пестрак. У нашых кайстрах яшчэ недаедкі хлеба і нават мяса: яго мы знайшлі на хутары. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навідаво́ку, прысл.
Разм. Так, што ўсе бачаць. У хаце пачынала ўжо змяркацца, а вайскоўцы сядзелі не надта навідавоку, дык Юрый Паўлавіч у першы момант не пазнаў Андрэя. Кулакоўскі. Дзівіўся я: Навідавоку Смяецца яблык залаты, А людзі ўсе чамусьці збоку Бяруць зялёныя плады. Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)