угняві́ць, угняўлю, угневіш, угневіць; зак., каго.

Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго. Колас. Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. Мележ. [Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балаба ’вялікі тоўсты мянтуз, Loto lota L.’ (З жыцця), ’мянтуз’ (Інстр. лекс.). Бясспрэчна, да асновы балаб‑, што ўжываецца для абазначэння розных вырабаў з цеста (’штосьці круглае’). Параўн. бала́буха, бала́буш(к)а (далей: балабо́н і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балберка ’паплавок’ (З жыцця). Рус. балбе́ра, балбе́рка, балби́рка, укр. балбе́ра, балби́ра, балбе́рка, барбе́ра ’тс’. Слова цёмнага паходжання. Кузеля–Чайкоўскі (Словар, 34) лічыць, што гэта запазычанне з усх. моў. Вельмі няпэўна. Хутчэй да асновы *балаб‑, *балб‑штосьці круглае, круглячок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трушчы́на ‘гушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен. troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́га, ‑і, ДМ пузе, ж.

Прымацаваны да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу. Сымон сеў на перадок, махнуў пугай, і Пярэстая амаль з месца пайшла трухам. Чарнышэвіч. Ездавы пярэдняй павозкі размахваў пугаю і крычаў штосьці на каняку. Мележ.

•••

Як пугаю па вадзе — без пэўнага выніку, без знаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́лаштосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Путні́на ’гультайка’ (чач., Мат. Гом.), ’свавольнік’ (Юрч. Фраз. 1), пу́тніца ’тс’ (там жа), рус. путница ’распутная жанчына’. Ад путны ’спраўны, здольны’ (гл.) з супрацьлеглым значэннем, параўн. смал. путнинаштосьці добрае, прыдатнае для працы’, магчыма, у выніку збліжэння з путацца ’бадзяцца’, гл. путаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начо́ўкі, ‑човак; адз. няма.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках. Хадкевіч. Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапіва́, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці. Якімка рашуча прадзіраецца праз кусты. Звальваецца з галавы шапка, штосьці пякучае, мабыць, крапіва, абпальвае твар, рукі. Курто.

•••

Глухая крапіва — травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з дробнымі белымі кветкамі і з лісцем, як у крапівы, але без пякучых валаскоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)