кама́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́нд і -аў, ж.

1. Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.

Раздалася к.: «Адбой!»

2. Камандаванне якой-н. вайсковай часцю.

Атрад пад чыёй-н. камандай.

3. Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.

Сапёрная к.

Пажарная к.

4. Асабовы састаў, экіпаж судна.

К. з 20 чалавек.

5. Спартыўны калектыў.

Футбольная к.

6. Калектыў аднадумцаў.

Працаваць у камандзе.

Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.

Як па камандзе — разам, дружна.

|| прым. кама́ндны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сле́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. слеп, ‑ла; незак.

Рабіцца сляпым; траціць здольнасць бачыць. Румба слепла, працаваць яна не магла ўжо зусім. Навуменка. [Юстына:] — Пахавала дачок, дый Гарбуна старога. Ой, колькі я выплакала тады, ажно слепнуць стала. Гурскі. // Часова не бачыць (ад дыму, моцнага святла і пад.). Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб! Гэта ўзважана сэрцам, на нервах расстайных дарог, дзе не раз пад агнём задыхаўся ад дыму і слеп. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́ццачасова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдо́ражня (прыдо́рожня) ’прыгуменне’ (лун., Нар. сл.). Суадносіцца з до́ражнік ’двор для жывёлы’ (Шат.); даржні́к ’адроджанае месца, куды летам заганяюць статак’ (Варл.; ашм., Стан.), што магло б даць падставы рэканструяваць прасл. *dьržьnikъ ’месца, дзе (часова) утрымліваюць статак’ з нерэгулярным, але і не ўнікальным пераходам ‑ь‑ у спалучэнні з плаўным у галосны непярэдняга раду, параўн. шырока распаўсюджанае рус. дыял. доржа́ть ’трымаць, мець у руках і пад.’ (СРНГ, 8, 130). Аднак больш верагодна, што аснова слова з’яўляецца мадыфікаванай пад уплывам дарога літуанізмам dar̃žiñe ’адрына, гумно’, параўн. даржэ́нь ’двор’, ад літ. daržas, лат. dārzs, латг. dāržes ’месца, дзе адпачывае свойская жывёла’ (Блесэ, SB, 12; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымчасо́вы ‘зроблены за невялікі прамежак часу’ (Нас.), ‘часовы, да часу’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Яруш., Вруб.), тымчасо́вачасова’ (Байк. і Некр.), тым‑часо́во ‘тс’ (Скарбы). Утвораны ад спалучэння тым часам ‘тс’, ‘на пэўны час’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), тым часом ‘тс’ (ТС), гл. тым, часам, час, паводле Карскага (2–3, 75), можа спрашчацца да тымча́с ‘тады’. Беларуска-ўкраінска-польская ізалекса: укр. тимча́сом (як), польск. tymczasem, ст.-польск. temczasem ‘менавіта ў гэты час, калі што-небудзь іншае адбываецца’, ‘зараз’, ‘аднак’, ‘нягледзячы на’ (Борысь, 659). Паводле Віткоўскага (Słownik, 185), рус. тем часом ‘у той час’ (1731 г.) запазычана з польскай мовы, хутчэй за ўсё, праз беларускую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастая́лец, ‑льца, м.

Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру. Ракітны. Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць. Навуменка. Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), ад каго-чаго. Аддзяліцца, адпасці.

Гузік адарваўся.

Дошка адарвалася.

2. ад каго-чаго. Аддзяліцца, адысці.

Самалёт адарваўся ад зямлі.

Не а. ад такой прыгажосці.

3. ад чаго. Аддаліўшыся, страціць сувязь з іншымі.

Абоз адарваўся ад атрада.

А. ад кампаніі.

4. ад каго. Пра войскі: аддаліўшыся, страціць сутыкненне з праціўнікам.

А. ад праціўніка.

5. ад чаго. Перастаць часова займацца чым-н. па якой-н. прычыне.

Не а. ад цікавай кнігі.

|| незак. адрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. адры́ў, -ры́ву, м. (да 2—5 знач.).

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спыні́цца, спыню́ся, спы́нішся, спы́ніцца; зак.

1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.

С. на паўдарозе.

Матор спыніўся.

Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан.: пойдзе на любыя ўчынкі).

2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.

С. ў гасцініцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.

Работы па ўкладцы труб спыніліся.

4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.

Мой позірк спыніўся на сыне.

5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. на выбары маладога кандыдата.

|| незак. спыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згарну́цца, згарнуся, згорнешся, згорнецца; зак.

1. Скруціцца трубкай, спіраллю і пад. Дзіміна палажыла графік на стол, і ватман згарнуўся ў скрутак. Карпаў. // Скурчыцца, скруціцца. Грыбавец не пайшоў спаць у машыну, астаўся пры агні, Васіль Чаравака таксама згарнуўся пад дубам, накрыўшыся кажушком. Пестрак.

2. перан. Паменшыцца, зменшыцца, скараціцца (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Вытворчасць згарнулася. // Часова спыніць або скараціць сваю дзейнасць. Прадпрыемства згарнулася.

3. Спец. Згуснуць, згусціцца. Каб кроў, узятая ў донара, не згарнулася, у яе адразу дадаюцца пабочныя рэчывы для стабілізацыі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асле́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслеп, ‑ла; зак.

1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш. Купала. // перан. Перастаць прапускаць святло. Побач — пародыя на магазін, Вокны аслеплі ад тлустай гразі. Панчанка. // перан. Стаць цёмным, непраглядным. Аслепла ўсё, І толькі свеціць «Сляпак» паходны ў бліндажы. Калачынскі. // Часова перастаць бачыць, адрозніваць прадметы. Мядзведзь на хвіліну аслеп. Бядуля. Увайшоў.. [Янка] у палац, глянуў угору, траха не аслеп. Якімовіч.

2. перан. Перастаць заўважаць, разумець тое, што адбываецца вакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)