Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́тьціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кань ’спосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каня ’спосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duanціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þrekaціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́каць1 ‘торкаць, тыцкаць’, ‘паказваць’, ‘даваць, падсоўваць што-небудзь каму-небудзь’, ‘рабіць папрок, упікаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом.): не тыкай на сонцэ, бо рука отсохне (Сержп. Прык.), ‘уторкваць, утыкаць’ (ТСБМ, Нас., Федар. 6, ТС), ‘закладаць снапы ў азярод, запраўляць, запіхваць’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ), ‘соваць’: языча, языча, куды цябе тыча (пух., З нар. сл.), тыкаць, утыкаць (нос) ‘умешвацца не ў сваю справу’ (Юрч. Фраз.), тыкаць у нос ‘рэзка ўказваць’, тыкаць пальцамі ‘адкрыта асуджаць’ (там жа), ты́кнуць ‘ткнуць, сунуць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), тыко́ць ‘тыц’ (ТС), ст.-бел. тыкати ‘ўтыкаць; закранаць, датычыць’ (ГСБМ), ‘натыкаць’: дѣти на колье тыкахоу (XV ст., Карскі 2-3, 456). Параўн. укр. ти́кати, рус. ты́кать, стараж.-рус. тыкати ‘штурхаць’, ц.-слав. тыкати ‘калоць’; польск. tykać ‘дакранацца’, ‘кранаць’, ‘адносіцца, належаць’, ‘убіваць у зямлю’, славін. takac ‘датыкацца’, палаб. tåicě ‘тыкае’; н.-луж. tykaś ‘кранаць, датыкацца, штурхаць, тыкаць’, ‘падаваць’, в.-луж. tykać ‘соваць, тыкаць, утыкаць, набіваць (люльку)’, славен. tikati ‘належаць, адносіцца’, харв. tȉcati, серб. ти́цати ‘датыкацца’, ‘закранаць’, ‘датычыць’, балг. ти́кам ‘тыкаць, штурхаць’. Прасл. *tykati ‘датыкацца’ < ‘калоць, басці’, ‘злёгку таўчы, закрануць’ суадносіцца з прасл. *tъknǫti ‘дакрануцца’ (Сной₂, 764), гл. ткаць, ткнуць; роднаснае лат. tūkaȃt, tūcît ‘мясіць, ціснуць, мяць, запіхваць, біць, грукаць’, літ. tuksė́ti ‘стукаць, грукаць, біцца (аб сэрцы)’, ст.-в.-ням. dûchenціснуць’, ст.-грэч. τύκος ‘малаток’, ‘сякера’, асец. tuǧd ‘біцца, змагацца’, ťyst, ťunst ‘запіхваць, саваць’, ‘калоць’ < і.-е. *(s)teu̯‑ ‘таўчы, біць’ і *tēu̯‑ (Каруліс, 2, 435; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 566; Арол, 4, 124).

Ты́каць2 разм. ‘гаварыць камусьці «ты», называць імем’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ты́кацца ‘звяртацца на «ты»’ (ТС): ni tykajsie za mnojy, ja z taboju świniej ni paświŭ (Федар. 4). Параўн. укр. ти́кати ‘звяртацца на «ты»’, рус. ты́кать ‘тс’, польск. tykać ‘тс’, н.-луж. tykáš se ‘тс’, в.-луж. tykać ‘тс’, чэш. tykat ‘тс’, славац. tykať si ‘тс’, серб. ти́кати ‘тс’, харв. tíkati ‘тс’, славен. tikati ‘тс’. Утвораны ад займенніка 2 ас. адз. л. ты (< прасл. *ty) накшталт ням. duzen (< du ‘ты’), франц. tutuer (< tu ‘ты’) (Сной₂, 764; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́ма 1, ‑ы, ж.

1. Круты схіл, абрыў. На самай бязлеснай верасовай наддарожнай строме высілася на старасвецкім камені-пастаменце мускулістая, упартая і магутная фігура спалоханага лася — жыхара беларускіх лясоў. Пташнікаў. [Іван] толькі азіраўся на край стромы, дзе вось-вось павінны былі паказацца немцы. Быкаў. Няма на імшарах палескіх Скалістых аснежаных стром... Аўрамчык.

2. Месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае. Строма ракі блішчэла, як друз шкла. Ваданосаў. Згадалася Ганне, як калісьці школьная настаўніца вучыла плаваць яе, малую, бо яна ніяк не адважвалася плысці на строму. Дубоўка. Люблю лясоў зялёных гоман, Крыштальны звон тваіх крыніц, І плынных рэк віры і стромы, І сполахі начных зарніц. Валасевіч. / у перан. ужыв. Трапіўшы ў людскую строму, Краўчанка апынуўся ў канцэртнай зале. Мікуліч. Жанчына накіроўвала кіпучую строму рабочых слоў. Чорны.

стро́ма 2, прысл.

1. Прама ўверх, перпендыкулярна. Цёмнай стужкай дарога клалася ўзбоч лесу, выгіналася крукам на полі, потым строма паўзла ўгару. Савіцкі. Белыя кроны строма вырысоўваліся на фоне яшчэ не зусім сцямнелага неба, нагадвалі купал старажытнай вежы. Дуброўскі. [Вася] паставіў драбіны амаль строма, а збоку, каб лішне не ціснуць на дрэва, падпёр іх жардзінай з рагулькай на канцы. Навуменка.

2. перан. Рэзка, рашуча. Андрэй строма абарваў сваю гутарку і адвярнуўся ў акно. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; незак.

1. Прыціскацца, набліжацца да каго‑, чаго‑н. Захопленая ліўнем у полі жывёла ціснулася адна да другой. Васілевіч. У капліцы было холадна, і, як ні ціснуліся Надзя з Ванем адно да аднаго, не маглі сагрэцца. Бураўкін.

2. Стаяць, сядзець, размяшчацца цесна, блізка адзін да аднаго. Суседзі [Пеці] перабраліся на іншыя парты і цяпер там ціснуліся аж па чацвярых. Ракітны. Унізе, ля падножжа і па схілах горкай грады, ціснуцца на вузкіх вуліцах маленькія аднапавярховыя мураванкі і драўляныя дамы. В. Вольскі. // Жыць у цеснаце. У гэтым пакоі і жыве Алена з той пары, як пераехала сюды з хаты.., дзе ціснулася тры сям’і пагарэльцаў. Мележ.

3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца. — Калі ласка, юнак, садзіся! — стары ахвотна ціснецца на лаве. Карпюк. // Штурхаючыся, ісці, рухацца куды‑н. З-за рэчкі ціснуцца каровы. Колас. Алег памалу ціснуўся да пярэдніх дзвярэй. Ярашэвіч. / у паэт. ужыв. Ідзе прэм’ера. І паўнатвары Месяц магам З пытаннем ціснецца ў дзверы: Ці будуць новыя аншлагі? Тармола.

4. перан. Разм. Скупіцца, скнарнічаць. Прасілі, каб я загадаў Рошчысе раскашэліцца, не ціснуцца, як звычайна, і выставіць звыш нормы з НЗ. Шамякін.

5. Зал. да ціснуць ​1 (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сле́га, сліга́, слігаві́на ‘лага; кладзь, доўгае бервяно, якое кладуць на сохі’ (Бяльк., Касп.), сле́гі ‘рэі’ (каліна, Арх. ГУ), слёгі ‘лагі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), слі́га ‘вясло для кіравання плытом’ (гродз., Сл. ПЗБ), ‘падваліна’ (в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюгаві́на ‘падваліна’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘брус, якім замацоўваюць насціл маста’ (докш., там жа), ‘лагі’ (в.-дзв., там жа). Укр. слі́гі ‘тоўстыя перакладзіны’, рус. слега́ ‘брус, жардзіна’, дан. слёга ‘тонкая доўгая жардзіна’, сляга́ ‘тонкае доўгае бервяно, рычаг’. Словы няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 481) выводзяць ад літ. slė̃gos ‘лагі’, што, ведаць, роднаснае літ. slė́gtiціснуць’, slėktis ‘прэс’, з якімі параўноўвае словы Праабражэнскі (2, 321); формы на ‑я‑ ўзводзяць да *слѧг‑ і набліжаюць да літ. sleñksnis, sleñkstis ‘парог’, гл. Фасмер, 3, 681; ЕСУМ, 5, 298. Калі прыняць за асноўнае значэнне ‘лага’, то, хутчэй за ўсё, узыходзіць да прыставачнага дзеяслова *sъ‑legti ‘пакласці побач, легці разам, упасці’, каранёвая частка якога можа мець падаўжэнне ‑e‑ > ‑ě‑, параўн. Борысь, Czak. stud., 80; Etymologie, 601 (рэканструюе прасл. *sъlěga/*sъlęga). Гл. слюга, сліж3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ваць ‘перамяшчаць, ставіць, устаўляць’, безасабова таксама пра рэзкі боль (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ‘піхаць, утыкаць, утыркаць’ (Некр. і Байк.), сува́ць ‘тс’ (Нас., Ласт.), со́вацца ‘ўсоўвацца’, ‘хадзіць з месца на месца’ (ТСБМ), ‘павольна рухацца’ (Сл. ПЗБ), со́вацца, со́ўвацца ‘соўгацца’ (ТС), сува́цца ‘хістацца, піхацца’ (Нас., Ласт.). Укр. сова́ти, рус. сова́ть, стараж.-рус. совати ‘кідаць кап’ё’, польск. suwać, в.-луж. suwać, н.-луж. suwaś, ст.-чэш. sovati, славац. zasúvať ‘засоўваць, перасоўваць’, серб. дыял. со́вам се, су́вам се ‘працягваць руку за чым-небудзь’, славен. sováti, балг. со́вам, ст.-слав. совати ‘кідаць’. Прасл. *sovati роднаснае літ. šáuti ‘соваць; саджаць (хлеб у печ)’, ‘страляць’, лат. šaũt ‘страляць; хутка соваць; штурхаць’, далей гоц. skewjan ‘ісці’, алб. heth ‘кідаю; вею зерне’, ст.-в.-ням. scioʒan, ст.-ісл. skjóta ‘страляць, рухаць, штурхаць’; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. suvati ‘прыводзіць у рух’, хец. šuu̯āi‑ ‘штурхаць, рухаць’. Гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 4, 9–10; Фасмер, 3, 705; Махэк₂, 592–593; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Борысь (588) форму *sovati лічыць другаснай ад *suti, *sovǫ па аналогіі з *davati ‘даваць’; і.-е. корань *(s)keu̯‑ ‘кідаць, пасоўваць, ціснуць’. Гл. таксама сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паці́снуць, ‑цісну, ‑ціснеш, ‑цісне; зак.

1. што. Сціснуць (чыю‑н. руку, пальцы, локаць і пад.) у знак прывітання, удзячнасці або на развітанне. [Сцёпка] няспрытна падаў руку, а яна [Аленка] так слаўна, па-прыяцельску паціснула і патрэсла яе. Колас. Рамір узяў яе пальцы ў свае, удзячна паціснуў іх. Асіпенка.

2. што і на што. Налегчы цяжарам; націснуць. Чалавек .. паціснуў бокам ці плечуком на грошы і ўціснуў іх у спарахнелы пласт моху. Чорны. Цёця ўстала і паціснула пальцам уключа[льнік]. Брыль.

3. Разм. Рушыць, пайсці. Сяляне, зліўшыся ў .. грамаду, павольна паціснулі да каморніка. Колас. [Рыгор] набраў поўныя пляшкі крынічнай вады і паціснуў у лес. Ваданосаў.

4. Увабрацца ў сілу, памацнець. Нанач яшчэ больш паціснуў мароз. Пташнікаў. У канцы лістапада, пасля зацяжных дажджоў, паціснулі маразы. Жук.

5. каго-што і без дап. Наступаючы, прымусіць адступіць, адысці. — Адтуль, — і Антось паказаў на ўсход, — маецца заданне. У гэту ноч раніцай, зрабіць тут на .. [белапалякаў] налёт. Наступ іх затрымаць.. А на фронце ў гэты час бальшавікі паціснуць. Нікановіч.

6. што. Разм. Пасунуўшы, наблізіць да чаго‑н. [Волька] пераставіла столік, паціснула да шафы крэслы. Скрыган.

7. Ціснуць некаторы час.

•••

Паціснуць плячамі (плячыма) — зрабіць рух плячамі ў знак няведання, неразумення, здзіўлення і пад. — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе? — Прыстаў, яшчэ малады і даволі просты чалавек, паціснуў плячамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўчы́, таўку, таўчэш, таўчэ; таўчом, таўчаце, таўкуць; пр. тоўк, таўкла, ‑ло; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць. Жонка моўчкі таўкла ў ступе семя. Галавач. Людзі елі траву, таўклі кару з дрэў. Быкаў.

2. што. Ціснуць, душыць таўкачом і пад., робячы мяккім; мяць. Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы. Сачанка. Міхаліна таўкла ў карыце параную бульбу. Чарнышэвіч.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад скуркі. Спіць Платонава маці Аляксандра і чуе праз сон, што нехта недзе таўчэ крупы ў ступе або кавалі б’юць далёка ў кузні. Пестрак. Бабы мусілі, як і даўней, таўчы .. ў ступе крупы. Гарэцкі.

4. што. Разм. Біць шмат чаго‑н. Таўчы талеркі. Таўчы посуд.

5. каго. Разм. Наносіць пабоі, збіваць. [Нявідны] маўчаў, калі яго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі. Колас. Боты настойліва, глуха таўклі, не могучы дастаць з .. [Шэўкі] нічога, апроч .. стогну. Брыль. // Штурхаць. — Цішэй ты! — таўчэ мяне жонка ў бок, а я толькі ўсміхаюся ды газку паддаю. Корбан.

6. што. Мяць, знішчаць, вытоптваць што‑н. Васіліна блукала ля столікаў, .. пераходзіла палянкі, дзе пад гармонік таўклі абцасамі траву, бачыла шмат моладзі ля атракцыёнаў. Савіцкі.

•••

Таўчы ваду ў ступе — дарма траціць час, займацца непатрэбнай справай.

Таўчы мак — мітусіцца ў паветры плоймай, клубком (пра камароў, мошак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)