цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.

1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

Ц. малако.

2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

Ц. квас у шклянку.

3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

Ц. напітак праз саломінку.

4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).

Пад раніцу пачаў ц. дождж.

5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).

Ён не гаварыў, а цадзіў словы.

|| наз. цаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тараба́ніць1 ’моцна стукаць, утвараючы шум, грукат’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’аднастайна грукаць, стукаць’, ’валачы, цягнуць, везці з грукатам’ (Янк. 2), ’балбатаць’ (Шатал.), ’бразгаць; балабоніць’ (Ян.), тараба́ніць языком ’па-пустому, многа і гучна гаварыць’ (Янк. 2), тараба́ніць, тороба́ніць ’тарахцець, барабаніць; балбатаць’ (Мат. Гом.), тыріба́ніць ’тарабаніць, тараторыць, крычаць, шумець’ (Бяльк.), тараба́ніті ’барабаніць’ (Вруб.), тарабані́тэ ’тс’ (драг., Нар. словатв.), тараба́ніць, тарабо́ніць, торобе́ніць ’барабаніць, бразгатаць’ (пра дождж, стук і г. д.)’, ’тараторыць, балбатаць, малоць языком’ (ТС), тараба́нькаць ’тарахцець, стукаць; гаварыць безупынна’ (ТС). Укр. тараба́нити ’грукатаць’, дыял. ’балакаць’, рус. тараба́нить ’грукаць; барабаніць’, польск. дыял. tarabanić ’тс’. Ад тараба́н ’барабан’ (гл. тарабан2), значэнне ’балбатаць’ пераноснае (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517). Параўн. структурна аналагічнае талаба́ніць ’балбатаць’, гл. талабоніць.

Тараба́ніць2 ’несці цяжкае, вялікае, грузнае’ (ТСБМ, Мілк., Мат. Гом.), ’несці на плячах’ (Яўс.), тараба́ніць (търъба́ніць) ’несці цяжкі груз’ (мёрск., Нар. лекс.), ’цягнуць, валачы’ (Ласт.; петрык., Яшк. Мясц.; мядз., Сл. ПЗБ), ’цягнуць з шумам і грукатам’ (Варл.), тарамба́ніць ’тс’ (Сл. рэг. лекс.). Укр. тараба́нити ’везці або несці нешта важкае і вялікае’, тараба́нитися ’ісці або ехаць далёка; ехаць марудна, з цяжкасцю’, рус. дыял. тараба́нить, тарба́нитьцягнуць, валачы’, польск. дыял. tarabaniać się ’з цяжкасцю ісці, рухацца; увальвацца, караскацца’, каш. torbańic są ’караскацца; кешкацца, марудзіць’, чэш. tarabit ’з цяжкасцю несці’, tarabotit se ’пра цяжкую язду воза’. Апошнія словы Махае (636) выводзіць з чэш. těpiti ’несці’, těpati ’насіць’, роднасных лат. stiept ’з цяжкасцю несці, валачы’, ’з цяжкасцю або паспешліва бегчы’, ’намагацца, высільвацца’ і літ. stiẽpti, stiẽbtiцягнуць уверх’, укр. тепо́рити ’з цяжкасцю цягнуць’, ускладненых “інтэнсіўнымі” суфіксамі, што не пераконвае. Спробы вывесці з літ. tarabéntiцягнуць, валачы’, tarabénti ’несці, валачы’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 95) сустракаюць сур’ёзныя пярэчанні (Лаўчутэ, Балтизмы, 149). Няясна. Дапускаюць афіксальнае ўтварэнне ад укр. дыял. тере́битицягнуць; несці што-небудзь цяжкае’ (гл. церабіць), притере́бити ’даставіць, прынесці’ (ЕСУМ, 5, 517), што не пераконвае; або параўноўваюць з рус. дыял. та́рабіцьцягнуць’ (Фасмер, 4, 20). Кашубскае слова лічаць экспрэсіўнай трансфармацыяй tarmolëc są ’ўвальвацца (пра няпрошанага госця)’ пад уплывам torba (гл. торба), у пераносным значэнні ’дурань, няздара, недарэка’ (SEK, 5, 156). Больш верагоднае развіццё семантыкі ад тараба́ніць1 ’грукатаць’ да ’цягнуць з грукатам што-небудзь цяжкае’ або ўтварэнне ад тарна́біць ’валачыць, цягнуць, несці з цяжкасцю’ (гл.) з перастаноўкай зычных у сярэдзіне слова і характэрнай для экспрэсіўных слоў сінкопай (пропускам галоснага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́тицягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачы́льнік ’прылада ў баране, якой трасуць барану пры баранаванні’ (Выг. дыс.). Да *валачы́ла < валачыцягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валы́ніцца ’валэндацца, займацца, цягнуць час’ (КТС): «мне няма калі з табой валыніцца». Да валыніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́цяжка (пітяшка) ’стужка (у касе)’ (драг., Нар. лекс.). З першапачатковага підтяжка = падцяжка, да цягнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́дачка (ну́дычка) ’ягада касцянка’ (Бяльк.). Відаць, ад ну́дзіць ’выклікаць моташнасць, цягнуць на ваніты’; параўн. ну́днікі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́жыч ’прыстасаванне для датыкання красён’ (ТС). Да прыцягнуць < цягнуць (гл.). Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бры́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Выказваць, адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца. [Арлоўскі:] — Не даваць ніякага спуску парушальнікам! Цягнуць іх на сход, на суд грамадскі! І сарамаціць так, каб парушальнік брыдзіўся самога сябе за свой учынак! Паслядовіч.

2. Тое, што і брудзіцца.

3. Зал. да брыдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луміцьцягнуць, красці’ (Янк. БП). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. glem̃žti ’ха́паць, хапа́ць’, ’жэрці’, lùmza ’гультай’ і lumtóti ’хапаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)