тру́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да труна (у 1 знач.), які з’яўляецца трукам. // Які выкарыстоўвае трукі, з трукамі. Трукавы фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакумента́льны документа́льный;

~ныя матэрыя́лы — документа́льные материа́лы;

~ныя да́ныя — документа́льные да́нные;

д. фільм — документа́льный фильм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палітзаня́ткі, ‑каў; адз. няма.

Заняткі на грамадска-палітычную тэму. Ідуць заняткі ў школе, у кінатэатры дэманструецца новы фільм, у чырвоных кутках інтэрнатаў праводзяцца палітзаняткі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць мантаж, зборку чаго‑н. Манціраваць кран. Манціраваць вежу. Манціраваць фільм. □ Група рабочых манціравала абсталяванне, аб нечым узрушана размаўляючы. Гамолка.

[Ням. montieren, фр. monter — збіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́лерфільм жахаў’ (БПС, Улас., Баршч.). У беларускім друку ў канцы 1980‑х гадоў (Уласевіч, Беларусіка, 36, 107). Праз рус. три́ллер ‘тс’ або польск. thriller ‘тс’ ці непасрэдна запазычана ў 1990‑х гадах з англ. thriller ‘тс’ (Арол, 4, 103). Параўн. аказіянальныя сінонімы жуда́сцік (ад жуда1, гл.), жахлі́вік, жахаві́к (ад жах, гл.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гляда́ч, гледача, м.

1. Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак. Колас.

2. Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы. Гартны. / у знач. зб. Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дублі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дубліраваць.

2. у знач. прым. Такі, у якім моўная частка заменена перакладам на іншую мову (пра гукавы фільм). Дубліраваны кінафільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панара́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да панарамы. Панарамны від. Панарамны фон. □ Увага пісьменніка была сканцэнтравана на панарамным паказе ваенных дзеянняў. Дзюбайла. Мастак [М. Гусоўскі] склаў з дзесяткаў бачаных ім здарэнняў панарамную карціну: тут і ловы шляхецка-княжацкія, і мужыцкія, і каралеўскія. У. Калеснік.

2. Спец. Які мае абсталяванне для шырокага ахопу гарызонта пры назіраннях; абсталяваны панарамай (у 4 знач.). Панарамны прыцэл.

•••

Панарамная здымка гл. здымка.

Панарамны кінатэатр гл. кінатэатр.

Панарамны фільм гл. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.

2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоп-ка́др, ‑а, м.

У кінематаграфіі — прыём, калі відарыс на экране на працягу некалькіх секунд затрымліваецца і даецца як фотаздымак якога‑н. імгнення. // Кадр з такім відарысам. Фільм канчаецца цікавым стоп-кадрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)