потеря́ть сов. стра́ціць; (преимущественно о конкретных предметах) згубі́ць;

потеря́ть из ви́ду а) згубі́ць з вачэ́й; б) (упустить) вы́пусціць з-пад ува́гі;

потеря́ть созна́ние стра́ціць прыто́мнасць;

потеря́ть су́мку згубі́ць су́мку; см. теря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.

•••

Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма. Кулакоўскі. Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук. Колас.

2. у знач. наз. спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тыкаць ​1.

заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тыкаць ​2.

затыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткнуць.

•••

Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.

Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.

Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.

затыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.

2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.

3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.

4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сказаць.

2. у знач. наз. ска́занае, ‑ага, н. Тое, што вымаўлена кім‑н.; словы, якія сказаў хто‑н. Спахапіўшыся, паспрабавала [Марыя] змякчыць тон, перайначыць сэнс сказанага. Кулакоўскі. Але Валодзя не звярнуў на сказанае ніякай увагі. Даніленка. Тут усё настолькі дакладна і разумна, што дадаць да сказанага.. нічога нельга. «Полымя».

•••

Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана гл. быць.

Сказана — зроблена — слова не разыходзіцца са справай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́шкацца ’марудзіць, рабіць памалу’ (пін., З нар. сл.; ТС). Рус. мешкать ’тс’, урал. ’чакаць’, кіраў. ’разважаць’, ст.-рус. мѣшькати ’чакаць, марудзіць’, ’жыць, пражываць, быць падданым’, мѣшаный ’павольны, вялы’ (паводле Махэка₂, 361, павінна было пісацца ме‑), польск. mieszkać ’марудзіць’, ’забыць, не звяртаць увагі’, ’жыць, прабываць, знаходзіцца’, ’заставацца’, ’быць у адносінах з кім-небудзь’, nieomieszkać ’не занядбаць’, в.-луж. mješkorić ’марудзіць’, чэш. meškati ’марудзіць’, ’знаходзіцца, перашкаджаць у рабоце’, славац. meškať ’спазняцца, адставаць’, славен. mečkati ’паволі працаваць’. Не зусім яснае слова. Найбольш імаверна, што яно паходзіць з мѣшати > мяшаць (гл.) у выніку нарашчэння асновы. Укр. мешкати ’пражываць’, як і ст.-бел. мешкати, мяшкати ’жыць, знаходзіцца’ (XIV ст.), запазычана са ст.-польск. mieszkać ’жыць’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., ЕСУМ, 3, 455–456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух.

Вецер варушыць траву.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку.

В. губамі.

В. мазгамі (перан.: разважаць, думаць; разм., жарт.).

3. што. Злёгку разграбаць, пераварочваць.

В. сена.

|| зак. разварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; -ру́шаны (да 3 знач.) і паварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць.

|| аднакр. варухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.), зварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.) і паварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).

Вухам не варухнуць (разм.) — не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад.

|| наз. варушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., на каго-што і з дадан. сказам.

У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае. Колас. — Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё... Чарнышэвіч. І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагле́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; -е́джаны і праглядзе́ць, -яджу́, -ядзі́ш, -ядзі́ць; -ядзі́м, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі́; зак.

1. што. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.

П. рукапіс.

П. новую экспазіцыю.

2. што. Бегла прачытаць.

П. часопіс.

3. каго-што. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.

П. памылку.

4. перан., каго-што. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).

За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.

5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.

Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.

|| незак. прагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).

|| наз. прагля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Калектыўны п. спектакля.

Аддаць рукапіс на п. каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)