Трубо́й ‘вертыкальна, прама, уверх, угору’ — жыты … ўсталі трубою (ТСБМ); дым валіць трубой (Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, у трубы віцца ‘вельмі добра расці’ (ТСБМ): Каб наша жыта / У трубы павілося (навагр., Песні нар. свят). Няясна; параўн. рус. труба́ трубо́ю валить (пра вялікую колькасць людзей, Даль). Хутчэй за ўсё, да труба 1 ‘сцябло збожжа перад калашэннем’, пра выключнае значэнне гэтай стадыі развіцця расліны для земляробаў сведчаць спецыяльныя тэрміны трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых, выхад у трубку’ (ТСБМ), укр. трубкува́ння ‘тс’, рус. трубить ‘выпускаць, утвараць сцябліну (пра расліны)’: озими уже трубят (Даль), а таксама сімвалічнае выкарыстанне трубы: «вечарам пасля вяртання з поля селянін браў трубу і пачынаў трубіць. Гэта рабілася для таго “щобы так трубыло жыто”, г. зн. каб забяспечыць добры ураджай» (Теодорович Н. И. Волынь в описании городов, местечек и сёл. Т. V. Почаев, 1903, 391). Паводле Талстых, у гэтым выпадку «народная этимология порождает … ритуал» (Слав. языкозн. X, 259–260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ля ‘калчан, похва для стрэл’ (Ласт.), сюды ж, магчыма, перан. ту́ля ‘асоба, апранутая ў тоўстае, цёплае адзенне, выглядае непаваротлівай’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да тул 2 адносна семантыкі параўн. рэз’ян. tȗlast ‘у форме трубы, пусты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капта́ж, ‑у, м.

1. Заключэнне ў трубы, калодзежы і іншыя збудаванні падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.

2. Збудаванне над месцам выхаду крыніцы.

[Фр. captage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́трубак 1 ’кароткая труба, адвод ад асноўнага рэзервуара’ (ТСБМ). З рус. па́трубок ’меншае адгалінаванне трубы’. Утворана на рус.-моўнай тэрыторыі пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. ‑pa) і суфікса ‑ъkъ ад труба́ (гл.).

Патрубак 2 ’салавей заходні’ (Інстр. II). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лабо́к, ‑бка, м.

1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.

2. Разм. Памянш. да лоб.

3. Абл. Франтон двухскатнага даху. [Мальвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санінспе́ктар, ‑а, м.

Санітарны інспектар. Санінспекгары не ведалі, напэўна, што большасць будучых жыхароў другога корпуса, перш чым трапіць у дзетдом, прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плець, ‑і, ж.

1. Бакавая галінка або сцябло паўзучых ці павойных раслін.

2. звычайна мн. (пле́ці, ‑ей). Доўгія звёны труб або рэльсаў, злучаныя між сабой шляхам зваркі. Зварваць трубы ў плеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Злучыць паяннем. Спаяць трубы.

2. перан. Непарыўна звязаць, з’яднаць. Аднойчы паміж намі адбылася гаворка, якая ўсхвалявала нас абодвух і спаяла яшчэ мацней. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрыко́н, ‑а, м.

Конусападобны насып пустой пароды каля шахты. Узлезеш на самае высокае дрэва — і бачыш адны толькі тэрыконы, шахцёрскія пасёлкі, вёскі ў далінах і высокія заводскія трубы па краях небасхілу. Няхай.

[Фр. terri — пародны адвал і conique — канічны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)