Ке́кіліхатоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўна^ суфікса (л)іха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падва́жнік, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня з дзяржаннем для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго‑н.; рычаг. Васіль зайшоў у [паравозную] будку і таргануў падважнік свістка. Шынклер.

2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары. [Астаповіч] налёг грудзьмі на падважнік і так раскалыхваў абкапаны навокал корч. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Моўкна, ст.-бел. мовкна ’лыка’ запазычана з літ. máukna ’лыка’, ’тоўстая кара з дрэў’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардэ́лька1тоўстая кароткая сасіска’ (ТСБМ), сардэ́лятоўстая каўбаса’ (Сл. рэг. лекс.). З рус. сарде́лька ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое ад сардэ́ль ’рыба Engraulis encrasicholus L.’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 562). Апошняе з італ. sardella < лац. sardīna ’рыба, якая ловіцца каля сардынскага ўзбярэжжа’ (Праабражэнскі, 2, 253; Фасмер, 3, 562).

Сардэ́лька2 ’рыба сардына’ (ТСБМ). Ад рус. сардэ́ль ’тс’. Далей гл. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маўкна, ст.-бел. мавкна, мовкна, мокна ’лыка, луб’ (XVI ст.). З літ. máuknaтоўстая кара, дрэва, луб’ (Лаўчутэ, Liet. term., 146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўста́я ’цяжарная (жанчына)’ (докш., Янк. Мат.), ’цяжарная’ (Барад.; віл., гродз., Сл. ПЗБ), ’котная, цяжарная (пра авечку)’ (віл. Жыв. св.). Гл. тоўстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

корт 1, ‑у, М ‑рце, м.

Тоўстая, звычайна цёмнага колеру баваўняная тканіна атласнага перапляцення для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура». Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч.

[Англ. cord.]

корт 2, ‑а, М ‑рце, м.

Пляцоўка для гульні ў тэніс.

[Англ. court.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубі́на, ‑ы, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў. Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю. Маўр.

2. Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вантрабя́нка ’страўнік або тоўстая кішка, начыненая вантробамі’ (БРС, Вешт., Інстр. I); ’каўбаса з вантробаў’ (КСТ). Утворана марфолага-сінтаксічным спосабам ад вантрабяная (каўбаса).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ндзятоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС). Магчыма, да рус. купа ’vulva’, каш. k^una ’сука’. Экспрэсіўная суфіксацыя ‑дзя прыдае дадатковае пеяратыўнае значэнне слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)