Аця́ць ’узяць’ (слуц., Абабурка, Лінгв. дасл., 4), ацяты ’агорнуты’ (Абабурка, там жа). З от‑яти, ст.-слав. отѧти ’адняць, забраць’, уяць узяць, убавіць’ (Нас.) і іншыя прыставачныя ўтварэнні ад прасл. jęti. Сюды ж, магчыма, узнятае шляхам дэкампазіцыі цяло́ ’схапіла, узяло’ ад цяць (от‑яти > о‑тяти), як няцьсхапіць’, ст.-рус. няти ’ўзяць’ (з vъn‑ęti, sъn‑ęti, гл. Ваян, RÉS, 22, 11; Слаўскі, 1, 536), параўн. зацяло (гаварыць) і заняло (мову), зацяты і заўзяты. Гл. ацяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрэ́бці 1 і заграбці́ 1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

1. Зак. да заграбаць.

2. каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска. Чорны.

загрэ́бці 2 і заграбці́ 2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

Пачаць грэбці, грабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гра́біць ’грабіць’ (БРС). Параўн. рус. гра́бить, укр. гра́бити, польск. grabić, балг. гра́бя, ст.-слав. грабити і г. д. Прасл. *grabiti ’хапаць, грабіць, браць; зграбаць і да т. п.’ Да і.-е. *ghrōbh‑; параўн. ст.-інд. grāháyati ’прымусіць схапіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 97; Фасмер, 1, 449–450; Траўтман, 95–96; Бернекер, 1, 344; Слаўскі, 1, 333–334. Ад гэтага прасл. дзеяслова ўтворана *grabja, *grabji ’граблі, грэбень’ (’тое, чым зграбаюць’): бел. гра́блі, рус. гра́бли, укр. граблі́, польск. grabie, чэш. hrábě і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наме́ціцца 1, ‑ціцца; зак.

Злёгку абазначыцца, стаць бачным. Вузкія бровы [Гудовіча] былі нахмураны, а каля тонкіх вуснаў ледзь намеціліся першыя суровыя складкі. Пятніцкі. У трох месцах [каскі] намеціліся расколіны. Паўлаў. // перан. Абазначыцца ў агульных рысах, наметках. Намеціўся план дзеяння. □ Матыў аб магутнай сіле чалавечай працы намеціўся ўпершыню ў творчасці Багушэвіча, але яшчэ не знайшоў там шматграннага мастацкага ўвасаблення. Ярош.

наме́ціцца 2, ‑мечуся, ‑мецішся, ‑меціцца; зак.

Разм. Займець намер, намерыцца. [Вавёрка] спусцілася ўніз па ствалу бярозы — на, маўляў, бяры, — а як толькі я намеціўся яе схапіць — пырснула і знікла ў галлі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухвати́ть сов., прям., перен. ухапі́ць, схапі́ць; (уловить — ещё) злаві́ць, улаві́ць;

он ухвати́л меня́ за́ руку ён ухапі́ў (схапі́ў) мяне́ за руку́;

мы сра́зу же ухвати́ли его́ мысль перен., разг. мы адра́зу ж. ухапі́лі (схапі́лі, злаві́лі, улаві́лі) яго́ ду́мку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гла́баць ’забіраць, грабіць’ (Нас.), глабаць ’мацаць’ (Сцяц. Словаўтв.). Форма з чаргаваннем вакалізму да слав. *globiti (з рознымі значэннямі; параўн. балг. сглобя́ ’збіраць, змацоўваць’, серб.-харв. згло̀бити ’тс’, польск. głobić, чэш. hlobiti і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 291. Форма *glabati вядома ў некаторых слав. мовах. Параўн. і польск. głabać, głabnąć (у Брукнера, 143: пад głobić) ’схапіць, заграбаць’. Можна ставіць пытанне, ці не запазычана гла́баць у бел. мове проста з польск. głabać ’тс’. Аб гэтым можа сведчыць выбухное ґ у ґлабаць ’мацаць’, засведчанае ў Сцяц. Словаўтв. Да славянскіх магчымых сувязей параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 131–134 (пад *globa, *globati, *globiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр. на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуцьсхапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац. strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр. лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус. лапь ’не думаючы, проста’, польск. дыял. łopie ’хутка’, ст.-чэш. lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; затры́маны; зак.

1. каго-што. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.

З. машыну.

На дарозе мяне затрымаў таварыш.

З. снег на палях.

2. што. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.

З. высадку дэсанта.

Дажджы затрымалі сяўбу.

3. каго (што). Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).

Мяне затрымалі неадкладныя справы.

З. знаёмага.

4. што. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.

З. зарплату.

5. што. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.

З. дыханне.

З. крокі.

6. каго (што). Схапіць, арыштаваць.

З. злачынца.

|| незак. затры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затры́мліванне, -я, н. (да 1—5 знач.), затрыма́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) і затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. каго-што. Хапаючы, узяць, забраць, схапіць.

З. жменю зерня.

2. каго-што. Сілай авалодаць кім-, чым-н.

З. чужую тэрыторыю.

З. у палон.

З. ініцыятыву (перан.).

3. каго-што і чаго. Узяць з сабой.

З. плашч.

З. з сабой яды.

4. перан., каго (што). Вельмі зацікавіць, прымусіць поўнасцю аддацца якой-н. справе.

Новая ідэя захапіла яго.

5. перан., каго (што). Завалодаць увагай, зачараваць.

З. гледачоў ігрой.

6. каго (што). Раптоўна застаць.

З. каго-н. дома.

Навальніца захапіла нас у полі.

7. каго-што. Панесці з сабой, захапіўшы, падхапіўшы.

Цячэнне захапіла лодку.

|| незак. захо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і захапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 4 і 5 знач.).

|| наз. захо́п, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)