валасны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да воласці. Валасное праўленне. Валасны суд, камітэт. // Які служыць у воласці. Валасны пісар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

областно́й в разн. знач. абласны́;

областно́й центр абласны́ цэнтр;

областна́я газе́та абласна́я газе́та;

областно́й суд абласны́ суд;

областно́й отде́л наро́дного образова́ния абласны́ аддзе́л наро́днай адука́цыі;

областно́е сло́во абласно́е сло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адда́ча ж., в разн. знач. отда́ча;

узя́ць без ~чы — взять без отда́чи;

а. пад суд — отда́ча под суд;

а. пры стрэ́ле — отда́ча при вы́стреле;

а. капіталаўклада́нняў — отда́ча капиталовложе́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

1. Прыгаварыць да якога‑н. пакарання; вынесці рашэнне (пра суд). Прысудзіць да турэмнага зняволення. □ Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі. Брыль. З Сурвілам [Гушка] ўжо расквітаўся, суд прысудзіў зараз жа аддаць і доўг і працэнты. Чорны. // Разм. Вынесці судовы прыгавор аб перадачы каго‑, чаго‑н. каму‑н. Суд хату мне прысудзіў, бо сын са мною застаецца. Чорны.

2. Вынесці рашэнне аб прысваенні, уручэнні каму‑н. чаго‑н. (узнагароды, звання і інш.). Прысудзіць Дзяржаўную прэмію. □ Абедзеюм [брыгадам] можна было прысудзіць першае месца, але ў брыгадзе Данілюка ў апошні час назіраліся выпадкі недысцыплінаванасці, дык таму ёй прысуджаецца другое месца. Гаўрылкін. Міколу прысудзілі самую вышэйшую прэмію — патэфон. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́рны

1. надво́рный;

~ныя буды́нкі — надво́рные постро́йки;

2. вне́шний, нару́жный;

~ная сцяна́ — вне́шняя (нару́жная) стена́;

3. (о свиньях) неотко́рмленный;

н. саве́тнікдорев. надво́рный сове́тник;

н. суддорев. надво́рный суд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пунктуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі акуратны, дакладны. Бабека быў чалавек пунктуальны. Роўна без дваццаці восем вечара зноў пачуўся .. голас: — Устаць! Суд ідзе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказа́льны

1. в разн. знач. показа́тельный; (полный значения — ещё) знамена́тельный; примеча́тельный;

~ная гаспада́рка — показа́тельное хозя́йство;

п. суд — показа́тельный суд;

п. факт — показа́тельный (знамена́тельный, примеча́тельный) факт;

2. (служащий для указания) указа́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паказа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тыповы, характэрны, які дае падставу для якіх‑н. вывадаў. Вельмі паказальнай для ідэйна-творчых пошукаў Бядулі з’яўляецца яго работа над паэмай «Беларусь». Перкін.

2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Паказальны суд. □ У той жа вечар ваенна-палявы суд атрымаў загад рыхтаваць паказальны працэс. Мехаў.

3. Узорны, які служыць прыкладам для другіх. Паказальная гаспадарка. Паказальны ўрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск. trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац. tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазвальня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Звольніць усіх, многіх. З’езд быў накрыты паліцыяй. Удзельнікаў з’езда пазвальнялі з настаўніцкіх пасад і аддалі пад суд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)