таршэ́р, ‑а, м.

Свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу. Можна хіба толькі пасля вячэры сесці ў крэсла пад таршэрам і, перагортваючы газеты, сказаць жонцы, як звычайную навіну: — Проста смех, Рытачка: Арсена Уладзіміравіча ў гарком вызывалі. Скрыган.

[Фр. torchére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ксімум, ‑у, м.

1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго‑н.; проціл. мінімум. Затраціць максімум энергіі.

2. у знач. прысл. Самае большае; не больш як. Засталося прайсці максімум пяць кіламетраў.

3. у знач. нязм. прым. (ставіцца пасля азначаемага слова). Тое, што і максімальны. Праграма-максімум.

[Лац. maximum — найбольшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бар’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.

2. Наогул перашкода для чаго-н.

Супрацьапоўзневы б.

3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (уст.).

4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.

Гукавы б.

|| прым. бар’е́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдвигаться

1. высо́ўвацца;

2. (занимать видное положение) вылуча́цца, вызнача́цца; см. вы́двинуться;

3. страд. высо́ўвацца; выця́гвацца; выстаўля́цца, ста́віцца; вылуча́цца; см. выдвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плюс 1, ‑а, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які ставіцца паміж лічбамі для абазначэння складання. Два плюс два будзе чатыры. // Такі ж знак перад лічбай для вызначэння таго, што лічба гэтая дадатная, г. зн. большая, чым нуль. Тэмпература паветра плюс дзесяць градусаў.

2. Крыжык, які ставіцца пры школьнай ацэнцы і абазначае некаторае перавышэнне яе. Чатыры з плюсам.

3. у знач. нязм. Акрамя таго, з дабаўленнем. Дэвіз павінен быць такі: «Вучоба плюс праца!» «Звязда».

4. перан. Дадатны бок, перавага. — Калі ім [сялянам] ўдасца зямлі не даць [Пілацееву], гэта будзе велізарнейшым плюсам у палітычным расце сялянства. Галавач.

[Ад лац. plus — больш.]

плюс 2, ‑у, м.

Спец. Тое, што і кумач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аперэ́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа.

2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур’ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганары́сты, ‑ая, ‑ае.

Які пагардліва ставіцца да людзей, лічыць сябе лепшым за іншых; фанабэрысты, самаўпэўнены. Ехалі ўладары багаццяў, біржавікі-спекулянты, іх слугі — гвардзейцы і ўрадавыя чыноўнікі, іх каханкі — ганарыстыя выпеставаныя арыстакраткі. Самуйлёнак. Рыгорка — хлопчык здольны і вельмі ганарысты. Колас. // Які выражае пагарду. Ганарыстая, з’едлівая ўсмешачка перасмыкнула яе [Чэсі] румяныя вусны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фу́нкцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. З’ява, якая залежыць ад іншай і змяняецца па меры змянення іншай з’явы.

2. У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму элементу аднаго мноства ставіцца ў адпаведнасць некаторы элемент іншага мноства.

Лінейная ф.

Трыганаметрычная ф.

3. Работа, спецыфічная дзейнасць, што выконваецца органам, арганізмам і пад.

Ф. залоз.

4. Роля, значэнне, назначэнне чаго-н.

Функцыі крэдыту.

5. Абавязак, кола дзейнасці.

Службовыя функцыі.

Функцыі прафкама.

|| прым. функцыяна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)