Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыўку́н ’верабей’ (Ніканч.). Укр. палес. живку́н, дживку́н, живку́н. Відаць, з суфіксам ‑ун ад гукапераймальнага дзеяслова *жыўкаць ’цыркаць’. Укр. жевжик ’свавольнік’ і ’верабей’ указвае і на магчымасць сувязі з коранем жыв‑ы (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскалава́ты ’разбэшчаны’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад раско́л ’гарэза, свавольнік’, што ўтварае сінанімічнае раско́льнік ’тс’. Утворана з суф. ‑ава‑, што нясе значэнне вялікай ступені праявы якасці, параўн. дуракава́ты і інш. Гл. раско́л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
постре́л разг. жэ́ўжык, -ка м., сваво́льнік, -ка м., гарэ́знік, -ка м., гарэ́за, -зы м.;
◊
наш постре́л везде́ поспе́л наш гарэ́за ўсю́ды прале́зе;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́рвас ’гарэза, вісус, свавольнік’ (Нас., Гарэц.), вы́рвас, вырвасю́га ’жулік; вельмі бойкі і гарэзлівы хлопчык’ (Бяльк.). Паводле Лаўчутэ, Лекс. балт., 19, слав. утварэнне на аснове літ. vir̃ve, virvė̃ ’вяроўка’, лат. vìrve, vìrva ’тс’ з балтыйскім суф. ‑ас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шалапу́т, ‑а, М ‑пуце, м.
Разм. Легкадумны, пусты чалавек; баламут; свавольнік. [Міхаленя:] — Малады чалавек, калі ты ў асабістым жыцці такі ж шалапут, як быў у гэтым палёце, то дрэнь справы. Алешка. Ці адкрывацца Васілю Раманавічу?.. Асудзіць ці не? А можа палічыць за шалапута і не даверыць сур’ёзных заданняў. Новікаў. І будзе прасвятлелы тварам, Не зведаўшы жыцця пакут, Чакаць свой мяч на тратуары З каленкам збітым шалапут. Вярба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пове́са уст.
1. гуля́ка, -кі м.; ві́сус, -са м.; (озорник) гарэ́за, -зы м.; сваво́льнік, -ка м.;
2. (волокита) залётнік, -ка м., валацу́га, -гі м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
оголе́ц
1. зоол., обл., см. го́лец;
2. (сорванец) прост. гарэ́за, -зы м.; ві́сус, -са м., сваво́льнік, -ка м., дураслі́вец, -лі́ўца м., жэ́ўжык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́тлук ’свавольнік’ (Бяльк.); ’нахабнік, нягоднік’ (Янк. III). Запазычанне з польск. wytłuk ’мужчына або жанчына непрыстойнага жыцця, распуснік, лайдак’. У варыянце вы́тлуч ’тс’ (Шат.) ‑ч‑, відавочна, пад уплывам дзеяслова таўчы або па аналогіі з іншымі словамі з ‑ч‑ суфіксальным тыпу слухач, дзеяч, штурхач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Путні́на ’гультайка’ (чач., Мат. Гом.), ’свавольнік’ (Юрч. Фраз. 1), пу́тніца ’тс’ (там жа), рус. путница ’распутная жанчына’. Ад путны ’спраўны, здольны’ (гл.) з супрацьлеглым значэннем, параўн. смал. путнина ’штосьці добрае, прыдатнае для працы’, магчыма, у выніку збліжэння з путацца ’бадзяцца’, гл. путаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)