тру́цень, трутня, м.

1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.

2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кно́разсамец свінні, кныр’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сержп. Грам., Мядзв., ДАБМ, Грыг., Гарэц., Янк. II). Укр. кнороз, рус. кнороз ’тс’, польск. kiernoz, славац. kornáz, в.-луж. kundroz, н.-луж. kjandrozʼ ’тс’. Формы заходнеславянскія фанетычна адрозніваюцца ад усходнеславянскіх (лужыцкія не адпавядаюць цалкам іншым заходнеславянскім). З адменным пачаткам паўднёваславянскія назвы кнораза: балг. нерез, серб.-харв. не̏раст ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 155 і ў апошні час Аткупшчыкоў, Из истории, 121). Нягледзячы на фанетычныя цяжкасці, усё ж такі ўдаецца аднавіць праславянскае складанае слова *kъrnorzь. У паўднёваславянскіх паралелях балг. нерез, серб.-харв. не̏раст маюць у якасці паралелі рус. нерезь ’непакладаны самец свінні’ (да не + рэзаць). Прасл. kъrnorzь ад kъrnъ ’абрэзаны’ і orzъ ’ядро’. Такую рэканструкцыю пацвярджаюць формы кныр, кнур, якія з’яўляюцца скарочанымі адносна формы кнораз. Гл. кныр. Параўн. у апошні час Шаўр ZfSl, 24, 115–119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кот, ката, М каце, м.

Самец кошкі.

•••

Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.

Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Кату па пяту — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.

Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.

(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́ка (дзіцячае) ’мядзведзь’ (Янк. 2, Сцяшк.), рус. смал. ’нячысцік, якім у цемры палохаюць дзяцей’, ст.-рус. мека ’мядзведзь’, ц.-слав. мечька, чэш., ст.-слав. мечька ’тс’, серб.-харв. ме̏чка ’мядзведзіца’, макед. мечар, балг. мечка, мечкон, мечкун, мечок, мечор ’мядзведзь (самец)’. Ме́ка ад мечка, якое з’яўляецца скарочанай табуістычнай формай ад medvědь (Бернекер, 2, 30; Брукнер, KZ, 43, 307; Фасмер, 2, 613). Мена d > č, як t > č у чэш. kočka (ад kot) ’кошка’ (БЕР, 3, 777–8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вута́ксамец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́к ’качаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́к ’селязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́тва ’качка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́чка I м., уменьш.-ласк.

1. соба́чка ж., пёсик;

2. (собака-самец) кобелёк;

мале́нькі с. да ве́ку шчаня́посл. ма́ленькая соба́чка до ста́рости щено́к

саба́чка II м.

1. тех. соба́чка ж.;

2. соба́чка ж., гаше́тка ж.;

3. обл. голо́вка репе́йника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кот1самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.

Кот2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.

Кот3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасту́х ’той, хто пасе статак’ (ТСБМ, Яруш., Юрч., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’статак’ (Юрч.). Укр., рус. пасту́х, польск. pastuch, чэш. pastuch(a) > балг. пастух ’пастух’; славен. pastúh ’каварны чалавек’; ’жарабец’, серб.-харв. па̀стух, макед. пастув, н.-луж. устар. pastuch ’тс’, ст.-слав. пастоухъ ’пастух, правадыр’. Прасл. pastuxъ утворана ад дзеяслова pasti ’пільнаваць, даглядаць скаціну на пашы’ і pasti ’coire (cum equa)’ пры дапамозе суфікса ‑uxъ, пашыранага экспрэсіўным якое паходзіць ад дзеясловаў на ‑tati, ‑ъtati, напрыклад, šepъtatiрус. шепту́ха (Слаўскі, SP, 1, 74). Мсцісл. пасту́х, пусту́х ’статак’ звязваецца са значэннем ’жарабец (як самец, правадыр статку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр. сами́ця, польск. samice, чэш. samice, славац. samica, серб.-харв. са́міца ’самка птушак’, славен. samíca ’тс’. Прасл. *samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcьсамец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.

Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр. са́мка ’дзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)