саме́ц, -мца́, мн. -мцы́, -мцо́ў, м.

1. Асобіна жывёлы мужчынскага полу.

2. перан. Пра празмерна падкага да жанчын мужчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саме́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саме́ц самцы́
Р. самца́ самцо́ў
Д. самцу́ самца́м
В. самца́ самцо́ў
Т. самцо́м самца́мі
М. самцы́ самца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саме́ц саме́ц, -мца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саме́ц, -мца́ м., в разн. знач. саме́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саме́ц, ‑мца, м.

1. Асобіна мужчынскага полу. Ёсць у нас самцы [алені], у якіх рогі важаць па восем кілаграмаў і нават болей. В. Вольскі.

2. Мужчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкі да жанчын. Не падабаўся.. [Лабановічу] гэты твар самаздаволенага самца [Сухаварава] і гэтыя адвіслыя мокрыя губы з паднятымі ўгару чорнымі вусікамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саме́ц ’асобіна мужчынскага полу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дрэва, якое не дае насення’ (Сл. ПЗБ), ’часць сеці, якая непасрэдна прымыкае да «маткі»’ (Маш.), само́ксамец’ (ТС), самчу́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. саме́ц, укр. саме́ць, польск. samiec, samczek, чэш., славац. samec, серб.-харв. са́мац ’адзінокі чалавек’, славен. sámec ’адзінокі чалавек’, ’самец’. Прасл. *samьcь, дэрыват ад *samъ ’сам’. Махэк₂, 537 семантыку назвы тлумачыць тым, што самцы жылі адны, не ўдзельнічаючы ў выхаванні патомства. Форма само́к утворана як паралель м. р. да наз. ж. р. самка, гл. Гл. яшчэ Борысь, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кныр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Самец свінні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Самец гусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарабе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Непакладаны конь; конь-самец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяка́ч², секача́, мн. секачы́, секачо́ў, м.

Дарослы самец дзіка, марскога коціка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)