бяззу́бы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае зубоў. Ад ... голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот. Асіпенка. [Старая] смяялася бяззубым ротам, часта моргала вачамі і радасна ківала сівой галавой. Дуброўскі. // перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радасны, жыццярадасны, вясёлы, уцешны; ясны, ружовы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кара́л, ‑а, м.

1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.

[Грэч. korallion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытапта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаптаць.

2. у знач. прым. Прымяты, прыціснуты ў часе хады. Пад ногі на дарозе стала [трапляцца] пагнутая і прытаптаная жоўтая папараць і сіне-ружовы верас. Пташнікаў. Каб суняць дыханне, Алесь трохі прайшоўся па прытаптанай абочыне і прысеў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блыня, ‑і, ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. □ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад. Купала. На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне. Лужанін. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завыружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання. Вепручок рос ладны, ружовы, таму на вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучым кменам. Рамановіч. У маёнтку князя Абхазава яшчэ не страцілі смаку да вяпровай шынкі. Самуйлёнак.

[Ням. Schinken.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

румя́нец, ‑нцу, м.

1. Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару. Перада мной стаяла вясёлая, гаваркая жанчына са здаровым румянцам на абветраных шчоках. Бажко. // Чырвань ад прыліву крыві да твару. Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук.

2. перан.; чаго. Разм. Ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка, асвятленне неба пры ўзыходзе сонца. Кожны дзень цвіце на небе Маладой зары румянец. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругля́к, ‑а, м.

1. Абрубак дрэва, кароткае тоўстае палена акруглай формы. Парэзаць бервяно на круглякі. □ Падбліжалася грамада рабочых, якія цягнулі на кругляках здаровую роўную хваіну. Гартны.

2. зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял. На хутары стаялі чатыры прасторныя хаты, пуні і гумны з тоўстага кругляка. Грахоўскі. Побач.. здаровая, вялікая хата з смольнага кругляка. Чорны.

3. Разм. Пра тоўстага, круглага чалавека. Але гэта яшчэ дзед быў! Ружовы, белабароды кругляк. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дах, ‑у, м.

1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам. Колас. На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам. Васілевіч.

2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой. Самуйлёнак.

•••

Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.

[Ням. Dach.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)