разва́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць разважнага; здольнасць разважаць. У разведцы .. [Слесарэнка] быў незаменны, бо ў яго характары надзвычайная храбрасць шчасліва спалучалася з разважнасцю і цвярозым разлікам. Бураўкін. І баюся спудзіць Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай Вось гэта свята неслухмяных ліній [у дзіцячых малюнках], яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы Вучоных кніжак. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлумі́ць, тлумлю, тлуміш, тлуміць; незак., каго-што.
Разм. Марочыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам.
•••
Тлуміць галаву — марочыць, задурваць, пазбаўляць магчымасці разумна разважаць. Данік, пачынаючы з панядзелка, увесь тыдзень тлуміў мне галаву, каб у выхадны дзень мы селі на човен і падняліся да той памятай для яго пераправы. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закруці́ць¹, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.
1. што. Круцячы, завіць, загнуць, заламаць або завязаць чым-н.
З. вусы.
З. рукі.
2. што. Абматаць вакол чаго-н.
З. хустку на галаву.
3. каго-што. Загарнуць у што-н., абматаць чым-н.
З. дзіця ў коўдру.
4. што. Круцячы, зашрубаваць, закрыць.
З. гайку.
З. кран.
◊
Закруціць галаву каму (разм., неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.
З. галаву дзяўчыне.
|| незак. закру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апрыто́мнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Прыйсці да прытомнасці, ачуцца. Пад раніцу спала пякельная гарачка, і.. [Максімка] апрытомнеў. Сабаленка. Сарокін апрытомнеў на судне-кране, калі знялі скафандр. Данілевіч. // Апамятацца, набыць здольнасць спакойна дзейнічаць і разважаць. Па тым, што да іх падбег толькі адзін чалавек, Арлоўскі здагадаўся, што бой яшчэ не скончаны. Ад гэтай думкі ён адразу апрытомнеў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працверазі́ць, ‑цверажу, ‑цвярэзіш, ‑цвярэзіць; зак., каго.
Зрабіць цвярозым. Свежае паветра .. [Косцю] працверазіла, ён быў поўны злоснай рашучасці. Карпюк. // перан. Зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым‑н., вызваліць ад ілюзій. Рыканне кароў працверазіла хлапчукоў, вярнула з непралазных джунгляў у свае альховыя кусты. Пальчэўскі. Мабыць, Славіку сапраўды здавалася, што ў дзяўчыны ўсё незвычайнае, і такое простае імя як бы працверазіла яго. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума 1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і са злучн. «што».
Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы. Галавач. «Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́жлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць падумаць, разважыць, дзейнічае правільна і разумна. Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. Маўр. — Яна [маці] жанчына разумная, разважлівая, ведае, што да чаго і як... Сачанка.
2. Які выяўляе разважлівасць, здольнасць разважаць. Гарачаму па натуры, рамантычнаму Валерыю якраз і не хапала яснага, разважлівага розуму і арганізатарскіх здольнасцей Кастуся Каліноўскага. Якімовіч. Крокі ў Сцяпана Захаравіча шырокія, цвёрдыя, гаворка разважлівая. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Растаба́рваць, ростаба́рваць ’весці пустыя размовы, доўга разважаць’ (ТС). Да незафіксаванага, але цалакам верагоднага *таба́рыць, калі ўзяць пад увагу рус. ніжагар. таба́рить пры рус. літар. і дыял. растаба́ривать, растаба́рывать, растаба́ровать ’размаўляць; балбатаць; жартаваць; выхваляцца’. Бяспрэфіксны дзеяслоў Фасмер (4, 6) схільны звязваць са ст.-яўр. dibbēr ’гаварыць’ і dāꞵār ’слова, вестка’, адкуль яўр.-ням. dibbern, döbern ’гаварыць’ (там жа, 3, 434), што, зразумела, вельмі няпэўна. Трубачоў (там жа) прапанаваў бачыць тут прэфіксальныя вытворныя ад асновы бар‑, рыфмаванага варыянта тар‑, параўн. тарыбары (гл.). Гл. таксама раздабарваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)