ве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. у што. Быць перакананым, упэўненым у чым-н.

В. у перамогу.

В. у чалавека.

Не в. сваім вушам або сваім вачам (гаварыць, калі гутарка ідзе пра што-н. малаверагоднае).

2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным.

В. у сны і прыметы.

3. каму. Цалкам давяраць.

Веру яго словам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыма́цца ’перажываць’ (слонім., Нар. словатв.). Да прыма́ць1 з пераносам значэння. Параўн. укр. прийма́ти ’успрымаючы што-небудзь, рэагаваць пэўным чынам; выяўляць сваё стаўленне да чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́та ж. моне́та;

прыма́ць за чы́стую ~ту — принима́ть за чи́стую моне́ту;

адплаці́ць той жа ~тай — отплати́ть той же моне́той;

зво́нкая м. — зво́нкая моне́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго і без дап.

Разм. уст. Прымаць дзяцей у час родаў. Першая пазнала Ціхаміра баба Параска, якая некалі вабіла яго і да якой ён бегаў кожнае свята па яйкі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглі́цца, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.

2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гасці́нны, ‑ая, ‑ае.

Які любіць прымаць і частаваць гасцей. Як родных братоў, як самых шчырых сяброў, сустракае гасцінны беларускі народ пасланцоў сонечнай Малдавіі, цудоўных песняроў нашай савецкай рэчаіснасці. «Звязда». // Прыветны, сардэчны. Гасцінны дом. Гасцінная сустрэча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водапрыёмнік, ‑а, м.

Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забірання вады з рэк, азёр, вадасховішч і пад. Нямала было трывог і сумненняў, калі вясною рунь пакрывалася ільдом, а водапрыёмнік не паспяваў прымаць з палёў талыя воды. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скі́дзень ‘пярэварацень’ (Нас., Байк. і Некр.). Польск. дыял. skidzień ‘ваўкалака’. Ад скіда́ццапрымаць іншы выгляд’, ‘ператварацца, пераварочвацца ў ведзьму’ (Нас., Байк. і Некр., ТС), да кідаць (гл.). Параўн. скі́нуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго і без дап. Прымаць споведзь у каго-н.

С. грэшніка.

2. перан., каго. Ушчуваць за што-н.

С. вучня за дрэнны ўчынак.

3. Прытрымлівацца якога-н. вучэння, пераканання і пад.

Паэт кіраваўся прынцыпамі, якія спавядаў Максім Багдановіч.

|| зак. паспавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і вы́спаведаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. спавяда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пацягну́ць1 ’ударыць’, ’слізгануць па паверхні’, ’заступіцца’, ’патрабаваць адказу’, ’прымаць чый-н. бок’ (ТСБМ, Нас., Юрч., Ян.). Да цягну́ць (гл.).

*Пацягну́ць2, кам. потягну́ті ’патачыць касу’ (Выг.). З польск. pociągnąć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)