паясо́к, ‑ска, м.

Памянш. да пояс (у 1, 3 знач.). — Што ж, давайце падумаем, — сказала .. [Маня], папраўляючы паясок на светлай шаўковай сукенцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пас¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў выглядзе паласы скуры (або шчыльнай тканіны) для прывядзення ў рух механізма.

Злучыць пасам малатарню з трактарам.

2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак (у 1 знач.).

|| прым. па́савы, -ая, -ае.

Пасавае кола сячкарні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апераза́ць, аперажу́, апяра́жаш, апяра́жа; аперажы́; апяра́заны; зак., каго-што (разм.).

1. Надзець пояс, дзягу, апаясаць каго-, што-н.

2. перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н. чым-н.

Горад аперазалі земляным валам.

3. перан. Моцна ўдарыць, агрэць.

А. палкай па спіне.

|| незак. апяра́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які няшчыльна прылягае; завялікі (пра пояс, абутак, адзенне). Слабкая пятля. Слабкая шапка.

2. Нямоцна нацягнуты, слаба прыкручаны. Слабкая вяроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́снік, ‑у, м.

Абл. Сасоннік. Соснік, смольны і высокі, Падарожніка схаваў. Броўка. За соснікам пачынаецца імшара — высокі верас па пояс і багун. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). У выніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́сла ’перавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом. каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ. júostaпояс’ і ’вясёлка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

параспяра́звацца сов. (о многих, о многом)

1. распоя́саться, снять по́яс;

2. (о поясах) расстегну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кра́йкапояс’ (Нар. лекс., Мат. Маг., ТС, Юрч.). Гл. край1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна зямному экватару на адлегласці 23°26’ на поўнач або на поўдзень ад яго.

Т.

Казярога.

Т.

Рака.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

|| прым. трапі́чны, -ая, -ае.

Трапічная спёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́рытус, ‑у, м.

Разм. Спірт. [Яўхім:] — Неяк, па пояс у ледзяной вадзе, я наводзіў пераправу... Меркаваў, выйду са строю... Падышоў генерал і загадаў даць спірытусу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)