по́яс, -а, мн. паясы́, паясо́ў, м.

1. Стужка, шнур, рэмень і пад., якімі падпяразваюць адзенне па таліі.

Скураны п.

2. перан. Што-н., размешчанае паласой вакол чаго-н.

Зялёны п. горада.

3. Паясніца, талія.

Па п. у вадзе.

Кланяцца ў п. (сагнуўшы тулава).

4. Частка зямной паверхні паміж якімі-н. паралелямі або паміж двума мерыдыянамі, якая выдзяляецца па якой-н. прымеце.

Гарачы п.

Часавы п.

5. Прастора, якая з’яўляецца падраздзяленнем тэрыторыі краін па якіх-н. прыметах.

Тарыфны п.

6. Брус, распора паміж кроквамі.

7. Частка шкілета, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей (спец.).

Плечавы п.

|| памянш. паясо́к, -ска́, мн. -скі́ і -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. паясны́, -а́я, -о́е (да 1, 3—5 і 7 знач.).

П. рэмень.

П. партрэт (да пояса). П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

по́яс в разн. знач. по́яс, -са м.; (ремень) пас, па́са м.;

жа́ркий по́яс геогр. гара́чы по́яс;

спаса́тельный по́яс выратава́льны по́яс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

по́яс м., в разн. знач. пояс;

скураны́ п. — ко́жаный по́яс;

па п. у вадзе́ — по по́яс в воде́;

гара́чы п.геогр. жа́ркий по́яс;

тары́фны п.эк. тари́фный по́яс;

п. плаўле́ннятех. по́яс плавле́ния;

ратава́льны п. — спаса́тельный по́яс;

плечавы́ п.анат. плечево́й по́яс;

гадзі́нны п. — часово́й по́яс;

заткну́ць за п. — (каго) заткну́ть за́ пояс (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

по́яс, ‑а, м.

1. Рэмень, шнур і пад., якімі падпяразваюць адзежу па таліі. Яшчэ да таго, як Глушак управіўся наліць усім, Дубадзел падняўся, абцягнуў гімнасцёрку пад поясам, важна пакашляў у кулак. Мележ. // Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў; паясніца. Прышыць пояс.

2. (пераважна з прыназ.). Паясніца, талія. Па пояс тут вырасце грэчка, мёдам запахнуць палі. Панчанка. Коўдра рабілася [нясцерпна] цяжкаю, і.. [Васіль] памаленьку ссоўваў яе з галавы на плечы, з плеч на пояс, а з пояса на ногі. Гартны.

3. Што‑н., размешчанае паласой. Неўзабаве параход схаваўся за зялёным поясам прырэчных лазнякоў. Краўчанка. / Пра святло. У поясе святла, якое падала з будкі, стары чалавек у кароценькай ватоўцы і валёнках і худы падлетак грузілі дровы. Мележ.

4. Брусы (распоры) паміж кроквамі. Паадбівалі ў кроквах паясы і спусцілі на два бакі ўніз па палавінцы. «Беларусь».

5. Спец. Частка паверхні зямнога шара паміж двума мерыдыянамі.

6. Спец. Частка паверхні зямнога шара, якая з’яўляецца пэўнай кліматычнай зонай. Сярэдні пояс. Трапічны пояс.

7. Спец. Частка краіны, якая адрозніваецца ад іншай тэрыторыі якімі‑н. эканамічнымі прыкметамі. Тарыфны пояс.

8. Спец. Частка шкілета ў пазваночных жывёл і чалавека, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей. Плечавы пояс.

•••

Гадзінны пояс — 1/24 частка зямной паверхні, ва ўсіх пунктах якой аднолькавае лічэнне часу (уся зямная паверхня падзелена на 24 гадзінныя паясы).

Заткнуць за пояс каго гл. заткнуць.

Кланяцца ў пояс гл. кланяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́яс м

1. Gürtel m -s, -; Gurt m -(e)s, -e;

па по́яс bis an den Gürtel;

за по́ясам hnter dem Gürtel; im Gürtel;

зацягну́ць по́яс den Gürtel zschnallen [fster zehen*];

адпусці́ць по́яс den Gürtel witermachen, den Gürtel lckern;

2. геагр Zne f -, -n, rdgürtel m -s, -;

гара́чы по́яс hiße Zne

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

По́яс1, пая́с, по́іс, по́ес ’рэмень, шнур і пад., якімі падпяразваюць адзежу на таліі’, ’паясніца, талія’, ’што-небудзь разморанае паласой’, ’брус паміж кроквамі ці слупамі’, ’гарызантальныя планкі ў раме кроснаў’, ’спавівач’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк. Сл., Уладз., Шушк., Інстр. 1, Тарн., Маш., П. С., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Бяльк.), ’паясніца’ (жлоб., Мат. Гом.; ТС), петрык. ’падбрушнік’, талач. ’спавівач’, свісл. ’папярочная планка ў лаве’; лун. ’папярочная планка ў кроквах’ (Шатал.), ’вянок у калодзежным зрубе’, поесні́цапояс ў штанах’, поесо́к ’выступ, карніз’ (ТС), ст.-бел. поясъ, поѣс, поесокъ, поясок ’рэмень, шнур’, ’паясніца, талія’, укр. по́яс, рус. по́яс, польск. pas, в.-луж., н.-луж. pas, чэш., славац. pás, славен. pojâs, серб.-харв. по̏јас, па̑с, pȃs, балг. по́яс, ст.-слав. поꙗсъ. Да прасл. *po‑jasъ, якое з’яўляецца адваротным дэрыватам ад *po‑jasati (< і.-е. *jōs‑ ’падпаясаць’ ’апаясаць’; літ. júosti ’апаясваць’, júostaпояс’, лат. júôstaпояс’, juôzt ’апаясваць’, грэч. ζῶμαпояс’, авест. yāsta‑ ’адперазаны’), дзе *ро‑ — дээтымалагізаваны прэфікс (ESSJ, 1, 187), гл. па‑, параўн. бел. апаясаць ’падперазаць’, і *jasati, адкуль ц.-слав. ꙗсалопояс’ (Фасмер, 3, 351; Глухак, 429), сюды ж по́вяс, по́вес (гл.).

По́яс2 ’вясёлка’ (іван., стол., ДАБМ, камент., 901–902), пая́с (брасл., шарк., ДАБМ, камент., 901–902), бо́жы паяс ’тс’ (брасл., там жа), укр. бо́жій по́йас, по́йас Бо́жойі матери, балг. поя́с, го́сподʼов по́яс, богородичен пояс, макед. појас, славен. svete Marije pȃsес, серб.-харв. bȏzji pasȉć, božji pȃs, hožji pojas, Marijin pas. Пра геаграфію распаўсюджання значэння по́яс ’вясёлка’ гл. Талстой, ОЛА, Исследов., 1974, 35–38. По́яс ’вясёлка’ на Браслаўшчыне лічаць славянскай калькай літоўска-латышскай назвы, параўн. літ. dievo juosta (літаральна ’божы пояс’), malonės juosta (літаральна ’добры пояс’), лат. dieva josta. Непакупны (Связи, 64–66), насуперак Талстому, палеска-паўночнаславянскую лексіка-семантычную ізаглосу адмяжоўвае ад літоўска-латышскай і лічыць іх прыкладам незалежнага семантычнага развіцця агульнай балта-славянскай лексемы (семантычная універсалія, параўн. франц. дыял. ceinture ’вясёлка’, літаральна — ’пояс’). Лічыцца, што асновай метафары ’пояс’ — ’вясёлка’ разам з формай пояса мог паслужыць звычай насіць шматколерныя паясы ў Латвіі, Літве і Балгарыі (Непакупны, тамсама; Чэкман, Baltistica, 8, 2, 155). Мяркуецца, што існаваў агульны міф на балта-славяна-грэчаскай і заходнееўрапейскай тэрыторыі, у якім вясёлка выступала ў якасці пояса жаночага бажаства (Алінеі, Зб. Івічу, 78).

По́яс3 ’Млечны Шлях’ (Мат. Гом.). Такая назва існуе і ў іншых народаў, параўн. рус. дыял. по́яс ’тс’, лац. Caeli Cingulum ’нябесны пояс’ і лагічна выцякае з гаспадарчай дзейнасці і побытавых рэалій гэтых народаў. У назве по́яс адлюстроўваецца форма Млечнага Шляху, які ўяўляе сабой серабрыстую туманную паласу, што апаясвае нябесную сферу (Карпенка, Назв., 14–23). Пра іншыя назвы і геаграфію іх распаўсюджання гл. таксама Гладышова, Wiedza, 77–89; Купішэўскі, Słown., 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́яс Гладкая ціхая паласа вады пасярэдзіне ракі (Слаўг.). Тое ж паясок (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пояс, пас, пасак, папруга, дзяга, рэмень

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Бо́жы по́яс ’вясёлка’ (брасл., ДАБМ, 901–902, карта № 312). Гэта назва, бясспрэчна, калька адпаведных балтыйскіх слоў. Параўн. літ. diẽvo júosta, лат. dievą josta ’вясёлка’ (літаральна ’божы пояс’). Гл. Непакупны, Baltistica, V (1), 1969, 69–76 (там і карты, і этнаграфічны каментарый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паясны́ гл. пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)