Асігна́цыя. У Гарб. адзначана assignatio ў розных значэннях: ’распараджэнне, квітанцыя, прызначэнне’. Рус. ассигнация (у канцы XVII ст. з польскайВінаградаў, Очерки, 51; Шанскі, 1, А, 161), укр. асигнація, паводле Паўтарака, як і беларускае, з польскай, дзе з заходнееўрапейскіх (Бел. лекс., 153), польск. asygnacja мае крыніцай лац. assignatio. Слова asygnować сустракаецца ў польскай з XVI ст.; цалкам верагодна, што бел. асігнаваць сапраўды з полькай, калі гэта слова сустракалася ў старабеларускай, што, аднак, невядома. Асигнация ў стараўкраінскай вядома з канца XVIII ст. у кантэксце, які ўказвае на рускую крыніцу запазычання (рускія асігнацыі былі ў хаду з 1796 да 1843 г.). Да XVII ст. asygnacja не засведчана і ў польскіх слоўніках. Таму можна дапускаць, што асігнацыя запазычана з рускай мовы ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тлуміць ’выманіць’ (Нас.); ’задушыць, звесці са свету’ (Шат.). Запазычанне з польск. wytłumić ’заглушыць, заду-шыць’ або вытворнае ўжо на беларускай глебе ад запазычанага з польскай тлуміць (< tłumić) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск. będzie ’будзе’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярве́чка, вэрвэ́чка ’частка абутку’ (Бес.). Да вяро́вачка (гл.). Пад уплывам польскай мовы відазмяніўся суфікс, націск слова на перадапошнім складзе, а ў сувязі з гэтым адбылося скарачэнне групы ‑ров‑ > ‑рв‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фамі́лія, ‑і, ж.

1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Старасвецкі панскі палац, старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба. Колас.

2. Уст. Сям’я, члены сям’і. Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія. Зарэцкі. — І вось я пытаюся ў вас, — у голасе [Гелены] была відавочная пагроза, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй. Караткевіч.

3. У Старажытным Рыме — сям’я разам з рабамі і кліентамі (у 1 знач.).

[Лац. familia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хао́с, ‑у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бязмерная прастора, бязмежная першабытная маса, з якой утварылася пасля ўсё існуючае.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха. Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас. На падаконніку — хаос кніг, газет, канспектаў лекцый, на спінцы крэсла — мой гарнітур. Дуброўскі. // Бязладнае змяшэнне чаго‑н., блытаніна. Была.. [сцежка] не дужа прыкметная ў гэтым хаосе скал, але ўсё ж абое [Іван і Джулія] ураз заўважылі яе і прыемна здзівілася. Быкаў. Маладому паэту наогул цяжка было разабрацца ў хаосе групак і школ польскай літаратуры. У. Калеснік.

[Грэч. cháos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Белетрысты́чны. Запазычанне ў дакастрычніцкі перыяд з польскай мовы (польск. beletrystyczny). Аб запазычанні сведчыць марфалагічны тып прыметніка (на ‑н‑, у параўнанні з рус. тыпам на ‑еск‑). Гл. Крамко, Гіст. мовы, 2, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асо́ба (БРС, Нас., Яруш.). Рус., укр., балг. особа, серб.-харв. о̀соба, польск., чэш., славац., славен. osoba, в.-луж., н.-луж. wosoba. У старабеларускай са значэннем ’форма, сукупнасць рыс, твар’ (Гіст. мовы, 1, 219). У ст.-рус., ст.-слав. толькі особь, ст.-рус. особѣ ’особна’. Літ. asabà ’асоба’ з польскай ці беларускай (Фрэнкель, 18). У польск. osoba з XV ст. Звычайна лічаць, што назоўнік утвораны з прыслоўнага выразу о собѣ ’особна’ (Фасмер, 3, 162). Гэта, аднак, незвычайны шлях утварэння назоўнікаў. Хутчэй трэба лічыць утвораным з вядомага ўжо ў стараславянскіх помніках дзеяслова особити (сѧ) ’жыць асобна’ як бяссуфіксны назоўнік. Рускае слова, вядомае з пачатку XVIII ст., Вінаградаў, Очерк, 32; Фасмер лічыць запазычаным з польскай, а Шанскі, КЭСРЯ, 315, — агульнаславянскім. Улічваючы час фіксацыі рускага слова (прыкладна на стагоддзе пазней, чым у заходнерускіх помніках), магчыма, трэба пагадзіцца з Вінаградавым і інш. Позняя фіксацыя і старабеларускія значэнні гавораць у карысць таго, што беларускае слова трэба лічыць запазычаным з польскай, дзе пашырана, магчыма, пад чэшскім уплывам. Дзеяслоў *osobiti ўтвораны непасрэдна ад прыслоўнага выразу *о sobě ці, хутчэй, ад праславянскага прыметніка *osobъ, што захаваўся ў выглядзе асобы, утворанага ад *о sobě; адсюль і асобны (*osobьnъ); ад асоба ’персона’ — асабовы, асабісты (магчыма, на польскай глебе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рак1 ’вонкавы адмерлы слой кары’ (ТСБМ). Словаўтварэнне сведчыць аб запазычанні з польск. korek ’тс’ (Слаўскі, 2, 485). Запазычанне корак2 (гл.) і корак3 (гл.) адбывалася аўтаномна ў розны час.

Ко́рак2 ’каблук’ (Мат. Гом.), ’абцас’ (Бяльк., Нас.). Укр. корок ’тс’. Запазычанне з польскай мовы (XVI ст.) (Слаўскі, 2, 484). Гл. корак1 і корак3.

Ко́рак3 ’корак, затычка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС). Параўн. польск. korek (там жа, 503). Пазнейшае запазычанне з польскай мовы (XVIII–XIX стст.). Гл. корак1 і корак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)