партупе́я, ‑і, ж.

Плечавы або паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад. [Аня] азірнулася і ўбачыла высокага чалавека ў вайсковым адзенні з партупеяй цераз плячо, без шапкі. Мележ. Васілю асабліва добра запомніўся малады чарнявы лейтэнант з партупеяй на запыленай гімнасцёрцы. Няхай.

[Фр. porte-épée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй. Шамякін. — Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.

1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.

2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касабо́чыць, ‑бочу, ‑бочыш, ‑бочыць; незак.

1. каго-што. Рабіць касабокім. Шкло было няроўнае, яно касабочыла, крывіла цябе, нібы знарок робячы непрывабнай. Дамашэвіч.

2. Разм. Тое, што і касабочыцца. Мікіта .. мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы, адно што пад вечар пачынаў трохі касабочыць і апускаць левае плячо. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Аддзяка, адплата дагаджэннем за дагаджэнне каму‑н. [Бабуля:] — А з норкі выбегла Мышка, у збегла на лаўку, на плячо Марыльцы і шэпча ёй на вуха: «Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы. Я табе буду ў адгодзе ў вялікай прыгодзе». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́зуха ’прастора паміж грудзямі і адзеннем’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’вараток, манішка ў сарочцы’ (ТС), па́зухі ’пярэдняя частка адзення на грудзях’ (Малчанава, Мат. культ., Шн. 3). Рус. па́зуха, укр. па́зуха, ст.-слав. пазоуха, польск., чэш., славац. pazucha, серб.-харв. па̏зухо ’пазуха, плячо’, славен. pȃzduha, балг. па́зуха, па́зува, па́зва. Зыходзячы са славен. pȃzduha, тлумачаць з праслав. pazducha з прыстаўкай paz‑ (як, напрыклад, у пазногаць, рус. паздер) і ducha, якое роднаснае ст.-інд. dōṣ ’рука, перадплечча’, dōṣṇás ’рука, перадплечча; ніжняя частка пярэдняй лапы жывёліны’, авесц. daōšплячо’, лат. paduse ’падпаха, пазуха’ (гл. Фасмер, 3, 187; там жа гл. і інш. літ-py). Няясным у гэтай этымалогіі застаецца знікненне d; яно тлумачыцца дысіміляцыяй у спалучэнні podъ > pazducha (Бернекер, 1, 233) або дыял. слав. зліццём zd > z (Уленбек, KZ, 40, 553 і наст.). Брукнер (400) выводзіць слав. слова з паз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбале́цца, ‑ліцца; зак.

Разм. Пачаць моцна балець (пра органы, часткі цела). Ад напружаных думак, ад бяссонніцы ў .. [маёра] разбалелася галава. Шамякін. Ад таго, што.. [Віця] пабыў у цяпле, параненае плячо разбалелася яшчэ мацней. Корзун. Зайшлося сэрца несціханым болем, І раны разбалеліся ізноў, Што мацеркі дамоў ужо ніколі Сваіх не дачакаюцца сыноў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Зморшчыць твар, зрабіць грымасу (нездавальнення, агіды, напружання і пад.). Інжынер прыўзняў галаву, паморшчыўся, быццам у яго ад крыку забалела галава. Асіпенка. Гуз паморшчыўся — ён абдзёр спіну і плячо, калі лез пад нары. Шашкоў.

2. Пакрыцца маршчынамі, складкамі. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́плеч, прысл.

У непасрэднай блізкасці з кім‑н., плячо з плячом, поруч, побач. Каля пярэдняга воза поплеч ішлі Сымон Мікуць і Міхал Стальмаховіч. Чорны. І вось так прыпала якраз, што Уладзіку давялося ляжаць у тым асінніку поплеч з дзядзькам Сцяпанам. Краўчанка. Падняў Бурмагін роту ў атаку, сам поплеч з хлопцамі бег. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак. што.

1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку. Лобан.

2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)