младагегелья́нства, ‑а, н.
Ідэалістычная філасофская плынь у Германіі 30–40‑х гг. 19 ст., якая спрабавала выкарыстаць філасофію Гегеля для абгрунтавання неабходнасці буржуазнага пераўтварэння Германіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прудані́зм, ‑у, м.
Гіст. Дробнабуржуазная сацыялістычная плынь другой паловы 19 ст., накіраваная супраць рэвалюцыйнага рабочага руху, за ўтапічнае зліццё пралетарыяту і буржуазіі ў адзін клас.
[Ад імя П. Ж. Прудона (Proudhon, 1809–1865), заснавальніка гэтага вучэння.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ана́рха-сіндыкалі́зм, ‑у, м.
Дробнабуржуазная рэакцыйная апартуністычная плынь у міжнародным прафсаюзным руху, якая лічыла сіндыкаты за адзіную мэтазгодную арганізацыю рабочых і адмаўлялася ад класавай барацьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анархі́зм, ‑у, м.
Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай палітычнай барацьбы за дыктатуру пралетарыяту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нала́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наладзіць.
2. у знач. прым. Добра арганізаваны. Наладжаная праца. □ Наладжаную плынь школьных заняткаў нечаканым чынам парушыў Іван Анцыпік. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
байрані́зм, ‑у, м.
Літаратурная плынь пачатку 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці англійскага паэта Байрана, характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, разладам паміж паэтам і грамадствам і расчараванасцю жыццём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
максімалі́зм, ‑у, м.
1. Празмерная, без ўліку рэальных умоў, крайнасць у якіх‑н. патрабаваннях.
2. Крайне левая паўанархічная тэарэтычная плынь сярод эсэраў, якая ўзнікла ў 1906 г.
[Ад лац. maximum — найбольшае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́дніцтва, ‑а, н.
Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славянафі́льства, ‑а, н.
Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плын ’скокі’ (гом., Мар. Ром.) у песні: Вуценятка плыгне, сетачкі парве, са мною ў плын пойдзе… (тамсама). Відаць, да плыгаць (гл.). Першапачаткова было б Тплыгн, як стогн. Аднак параўн. смал. альта ’плынь ракі’, ’плавание’, бел. плынь ’цячэнне’, як і польск. ріуп ’вадкасць’, ’газ’ — даплыць (гл.), полымя, płynąć, з формы цяп. часу якога паходзіць -л < прасл. *plynǫti ’перамяшчацца па паверхні вады’, сюды ж польск. płynąć ’уцякаць, бегчы’, рус. дыял. плыпуть ’хутка пабегчы’, што сведчыць, магчыма, пра старую сувязь плыгаць і плыць (гл.). Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)