обтёсываться
1. плот. абчэ́свацца;
2. перен., прост. абціра́цца, выціра́цца;
3. страд. абчэ́свацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарадзьба́, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. гарадзіць (у 1 знач.).
2. Агароджа, плот. І не курыўся доўга дым Над гарадзьбой і гарадзішчам. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тычня́к ‘плот, частакол’ (Мат. Мазыр.), ты́чнік зборн. ‘дубцы для агароджы’ (Мат. Гом.), тычы́ннік ‘частакол’ (леп., Рэг. сл. Віц.). Суфіксальныя ўтварэнні ад тыч, тычына (гл.), параўн. тыччо́: насек тычча, буду плот гарадзіць (докш., Янк. Мат.), ты́чча зборн. ‘тычкі’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плышчагі́ (плышчагы) ’агароджа з цесна складзеных жэрдак’ (Клім.). Відаць, першапачаткова гэта была агароджа з бярвенняў, т. зв. ’прасла”, у якім плоскія бярвенні укладаліся ў шулы. У такім выпадку — да плашчак (гл.) < плоскі. Пачатковае плы⇉пад уплывам лексемы плыт = плот ’плот, агароджа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыно́к ‘загарадка з калкоў тычком’ (ТСБМ, Ласт.), ‘агароджа з тонкіх кійкоў, якія вертыкальна пераплятаюцца паміж жэрдак’ (віц., рэч., ЛА, 4), ‘пляцень’ (Ласт.). Памянш. да тын (гл.). Сюды ж тынко́вы (плот) ‘плот з частаколу (у адрозненне ад жардзянога плота)’ (брасл., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
старшынёў, ‑ева.
Які належыць старшыні. Тодар, не чакаючы старшынёвага адказу, пералез цераз высокі новы плот і, прыжмурыўшыся, акінуў гарод вачыма: — Так... Пачнём ад мяжы... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́кацца¹, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стукацца, упірацца ў што-н.
Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.
2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н.
Т. ва ўсе дзверы.
|| зак. ткну́цца, ткну́ся, ткне́шся, ткне́цца; ткнёмся, ткняце́ся, ткну́цца; ткні́ся.
|| наз. ты́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нахлестну́ться
1. разг. накі́нуцца; зашмаргну́цца;
2. плот. адбі́цца (шну́рам); см. нахлёстыватьсяI, 2.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шчы́льны, -ая, -ае.
1. 3 цесна злучанымі часцінкамі або які змяшчае вялікую колькасць чаго-н. у малым аб’ёме, прасторы.
Шчыльная тканіна.
Шчыльна (прысл.) зачыніць дзверы.
Шчыльныя слаі атмасферы.
Ш. плот.
2. Цесны, з абмежаванай прасторай.
Шчыльная пасудзіна.
3. перан. Насычаны якімі-н. мерапрыемствамі, падзеямі.
Ш. графік мерапрыемстваў.
|| наз. шчы́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)