уе́длівы, -ая, -ае.

1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н.

У. пах.

Уедлівая фарба.

2. перан. Які ўнікае ва ўсе дробязі; прыдзірлівы.

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. уе́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаркава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі горкі; гаркавы. Восень тлее, і з лясной глушы Вецер пах прыносіць гаркаваты. Танк. Да водару маладой лістоты.. прымешваецца гаркаваты пах дыму. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́дар (БРС, КТС). Запазычанне з польск. odór ’непрыемны пах, смурод’, якое ў сваю чаргу з лац. odorпах’ (гл. Булахаў, БМ, 51; Курс суч., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гар, -у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н.

Запахла гарам.

2. Рэшткі перагарэлага каменнага вугалю.

Пасыпаць дарожкі гарам.

3. Выпаленае месца ў лесе.

|| прым. га́равы, -ая, -ае.

Гаравая дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ані́с, -а і -у, м.

1. -а. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.

2. -у. Гатунак яблыкаў.

|| прым. ані́савы, -ая, -ае.

Анісавыя кроплі.

А. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смаляні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які аддае смалой; смалісты. Смаляністы пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цытра́ль, ‑ю, м.

Сінтэтычнае рэчыва, якое мае пах лімона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарката́, -ы́, ДМ -каце́ і гарко́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Горкі смак, пах.

Г. ў роце.

Есці гаркату.

2. перан. Пачуццё горычы як вынік якіх-н. няўдач.

Г. на сэрцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скунс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, які выдзяляе рэзкі смярдзючы пах, водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. ску́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смало́вы смолево́й; смоли́стый;

с. пах — смолево́й за́пах;

~вае пале́на — смоли́стое (смолево́е) поле́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)