маршчы́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты маршчынамі. Весць аб арышце Панаса глыбока ўсхвалявала дзеда Талаша. Ён сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас. // З тварам, пакрытым маршчынамі. Я сустрэўся з .. [паляўнічымі] амаль пад вечар. Адзін малады, чырванашчокі, другі — сухі, маршчыністы. Кандрусевіч. // перан. Які мае няроўную, пакрытую складкамі паверхню. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя наросты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разуха́бісты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі бойкі, развязны. З падножкі апошняга вагона махнуў рукой Ніне нейкі разухабісты хлопец. Васілевіч.

2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам. Нават пануры Андрэй Андрэевіч.. і той не сцярпеў і, хапіўшыся за бакі, прыпадаў аж да самых нар ад разухабістага смеху і рогату. Лынькоў. [Заява] была мала абдуманая і трохі разухабістая. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэр’е́р, ‑а, м.

1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая. Інтэр’еры Дома ўрада. Інтэр’ер кафэ. □ Начное святло рэльефна акрэслівала просценькі інтэр’ер пакоя, напаўняла яго паэтычным начным змрокам. Карамазаў.

2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання. Моўчкі госць пануры, ваўкаваты, закурыў, сядзіць з гаспадаром, аглядае светлыя фасады, інтэр’еры на сцяне пад шклом. Русецкі.

[Фр. interieur — унутраны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насу́папануры, злосны чалавек’ (Марц., Бяльк.), насупава́ты ’няветлівы, змрочны чалавек’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), насупя́чыцца ’нахмурыцца’ (ТС), насу́піцца ’пакрыўдзіцца да слёз’ (Юрч. Сін.), ’нахмурыцца; натапырыцца’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк. 2), ст.-бел. насупиласѧ кожа на лици (XVI ст., Карскі 2–3, 283), укр. насу́питися ’нахмурыцца’, насу́пуватий ’які мае суровы выгляд’, рус. насу́питься ’нахмурыцца’. Да су́піць ’хмурыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мрапануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумарда́к ’удар па твары’, ’упартасць’ (Нас.), ’вялікае нязручнае палена’ (Юрч. Вытв.), сумурда́к ’хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы’ (Бяльк.), сумурда́кі ’твар і вусны’ (КЭС). Відаць, нельга аддзяліць ад самардак (гл.), але з іншай прыстаўкай (су-), параўн. яшчэ самарды́кпануры, маўклівы чалавек, які глядзіць спадылба’ (Растарг.) Няясна. Версія Насовіча (ад мо́рда, гл.) блізкая да народнаэтымалагічнай і не тлумачыць варыянтнасць фанетыкі і семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зняме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.); анямелы. [Тамара] стаяла сярод пакоя белая, як сцяна, знямелая. Арабей.

2. Які страціў адчувальнасць, гібкасць; здранцвелы. [Вісарыён] не мог павярнуць галавы, так балела знямелая шыя. Самуйлёнак.

3. перан. Застылы, пануры, маўклівы. Сярод цішы начной знямелай Калыска скрыпнула — раз, два. Колас. Трынаццаты дзень у дарозе. Трынаццаты дзень сярод знямелых гор. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, на якога накладзена закляцце; пракляты. Многа было апавяданняў і пра заклятыя грошы. Чорны. Міхал ідзе адзін, пануры, І сам ён хмур, і думкі хмуры, Як гэты лес, снягамі сцяты Як замоўлены, закляты. Колас.

2. Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка). Шмат пакуль у смерці памагатых, Ворагаў жыцця заклятых. Зарыцкі. — Хай заклятыя паны На галлі асін пятрэюць! Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́дчык, ‑а, м.

Чалавек, які за кім‑, чым‑н. наглядае. На векавой сасне, якая ўзнімалася над усім лесам, ставілі наглядчыкаў па чарзе. Лынькоў. Сам Яўхім, пануры і злосны, быў падобны на турэмнага наглядчыка. Чарнышэвіч.

•••

Акалодачны наглядчык — паліцэйскі чын у дарэвалюцыйнай Расіі, які кіраваў акалодкам (у 1 знач.).

Квартальны наглядчык — паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад наглядам якога знаходзіўся квартал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба. // З небам, зацягнутым хмарамі. Хмарны дзень. □ Ліліся сумныя гукі, і здавалася, нехта наракае і тужыць, што прайшло цёплае лета, скардзіцца на хмарную восень, на слоту. Каліна. Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. Дуброўскі.

2. перан. Пануры, сумны, невясёлы. Хмарны настрой яшчэ жыў у Антонавай душы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)