Амо́віцца ’памыліцца ў маўленні’ (Нас.), амоўна ’асуджэнне, памылка ў маўленні’ (Нас.). Мабыць, з рус. обмолвиться, обмолвка з паралельным уплывам бел. мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́вы фалькл. ‘шэры, сівы?’: “Бадай, зязюлька, бадай, совая, цэлы век кукавала” (Восеньскія і талочныя песні, 1981, 215). Няясна (памылка ў запісе — сівая?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пралі́к, ‑у, м.

Памылка, промах, няўдача. Каму, як не .. [Чорнаму] былі добра відны шматлікія пралікі і прамашкі няспелых твораў нявопытных пачынаючых. Мележ. Кожны член партыі павінен умець крытычна ацэньваць зробленае, бачыць не толькі поспех, але і пралік, нявыкарыстаны рэзерв, каб заўтра ўлічыць упушчэнне і дасягнуць новай перамогі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Недахода, недоходапамылка пры снаванні’, недоходня ’тс’ (ТС, Уладз.). З кеда- ’недастаткова’ і ход, хадзіць або з не і даходзіць паводле распаўсюджанай мадэлі называння розных недахопаў і заган пры тканні, параўн. недасек, недаснуй і пад., гл. матывацыю назвы ў тлумачэнні: ’памылка пры снаванні, калі тая, што снуе, не дайшоўшы да наступнага калка, вяртаецца і накладвае аснову на той самы калок у другі раз’ (Уладз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шыбпамылка’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват з нулявым суфіксам ад дзеяслова *прашыбаць, параўн. рус. прошиби́ть ’прабіць, праламіць’, ’памыліцца, зрабіць промах’. Да шыбаць, ашыбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́бы, -ая, -ае.

1. Недастаткова культурны, недалікатны.

Грубыя паводзіны.

Грубае абыходжанне.

Груба (прысл.) адказаць.

2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

Грубая мэбля.

Грубая работа.

3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

Г. падлік.

Груба (прысл.) кажучы.

4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

Грубая памылка.

Грубае парушэнне законнасці.

5. Рэзкі, непрыемны на слых.

Г. голас.

Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

|| наз. гру́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жа́ціцы ’жаночыя асобіны канапель’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Паколькі фіксацыя ў адзіным пункце, ці не памылка запісу замест ма́ціцы (параўн. у Даля матки ’тс’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недахоппамылка, хіба; патрэба ў чым-небудзь’ (ТСБМ), недохо́п ’нястача’ (ТС). З неда- ’недастаткова’ і хапа́ць ’быць у патрэбнай колькасці’ і інш., параўн. недахва́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аблу́да1 ’зман, памылка’ (БРС, Яруш., КТС), аблудны (КТС), польск. obłuda (да łudzić ’падманваць’).

Аблу́да2 ’бадзяга’ (драгіч., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) да блудзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́б ’бяда’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Гл. хіба. Адносна значэння параўн. ст.-польск. (да XVI ст.) chyba ’недахоп; памылка’ (Брукнер, 188), а таксама чэш. chyba ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)