зеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца зялёным.
Медзь зелянее.
З. ад злосці.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца свежай травой, лісцем.
Пачалі з. лугі і дрэвы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. зялёнае).
|| зак. пазеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і ззеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кры́ться
1. (скрываться) хава́цца; (таиться) таі́цца;
2. (заключаться) заключа́цца;
3. страд. кры́цца; пакрыва́цца; абіва́цца, абабіва́цца; абшыва́цца, паця́гвацца; см. крыть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Расі́ць 1 ’мачыць расою, кроплямі слёз, крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Параўн. рус. роси́ть ’пакрывацца расою’, польск. rosić ’мачыць расою’. Гл. раса́ 1.
*Расі́ць 2, расы́ты ’прарошчваць’ (Клім.). Да раса́ 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́шчыць 1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.
Пры́шчыць 2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.
На захадзе пачынала ч. неба.
2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.
Ч. ад злосці.
3. перан. Саромецца.
Гаворыць няпраўду і не чырванее.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).
|| зак. счырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і пачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пух, ‑ла; незак.
Пакрывацца пухлінай; распухаць. Пухнуць ад голаду. □ Дзяўчынка ўстала, схапілася рукою за нос і тут адчула, што ён пачаў пухнуць. Арабей. // Разм. Павялічвацца ў аб’ёме; разбухаць. Такая тут была трывога. Вуглы счышчалі да нічога І збіралі ўсё да ніткі. Падводы пухлі ўвачавідкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пылі́цца, пылюся, пылішся, пыліцца; незак.
1. Пакрывацца пылам. — Гэта ў вашым сельмагу пылілася столькі маіх кніг? — пажартаваў аўтар. Шамякін.
2. Вылучаць са сваёй паверхні пыл (пра дарогу). Пыліцца вузкая дарога, А мы ідзём на ускрай сяла. Прыходзька. // Узнімацца ў паветра, утвараючы пыл. — Дык жа снег растаў, — пясок На шляху пыліцца. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабаце́ць, ‑ціць; незак.
Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Вылучацца, мільгацець рознымі колерамі; быць рабым ад чаго‑н. Акно-шыбіна густа рабаціць дробнымі кроплямі дажджу. Сачанка. / у безас. ужыв. Ад .. сукенак, абвешаных рознакаляровымі стужкамі, ажно рабацела ўваччу. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.
1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.
2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.
3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)