тыпа́ж, ‑у, м.

1. Сукупнасць тыпаў, узораў, мадэлей якіх‑н. дэталей. Тыпаж самалётаў. Пашырэнне тыпажу металаапрацоўчых станкоў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога‑н. грамадскага разраду, тыпу людзей. Сацыяльны тыпаж. □ Тыпаж бярэцца сакавіты, персанажы выкрываюць сябе праз учынкі, без надакучлівага маралізавання. Лужанін.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх даных для пэўнай ролі.

[Фр. typage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

якра́з.

1. прысл. У гэты час, момант.

Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прысл. Дакладна, у самы раз.

Я. такая кніга.

Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.

3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.

Сын — я. як бацька.

Шум я. як ад малатарні.

4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.

Паліто мне я.

5. у знач. часц. Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.

Гэтага я. я і хацеў.

Міхась я. падыходзіць на такую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бэр хадзіць ’слова для адгону кароў на пашы’ (Інстр. III). Можа, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. (паляўнічы выраз) iść berem ’асцярожна, хаваючыся, падыходзіць да звера’ (Варш. сл., 1, 115, лічыць, што ber < укр. бер ’кладка, малы мосцік; сцежка’). Але хутчэй за ўсё звязана з выклічнікамі тыпу ўкр. бир, бирь, якія ўжываюцца як падзыўныя і адгонныя словы (падрабязней гл. пад бірко́вы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насме́рць, прысл.

1. Так, што падыходзіць смерць; да смерці. Раніць насмерць. Забіць насмерць. □ Урэшце [мужчыны] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць. Маўр. // Не шкадуючы жыцця, да канца. Біцца насмерць. □ Атака ішла за атакай. Але абаронцы горада стаялі насмерць. «Звязда».

2. перан. Разм. Вельмі моцна. Перапалоханыя насмерць бандыты, страціўшы свайго атамана, пакідаліся на падлогу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасіна́цца ’прачынацца’ (Янк. 1), укр. просипатися ’тс’. Ітэратыў да праспацца (гл.). Ці не сюды і назва месяца прасл. *prosinbCb, параўн. укр. прасіпець ’студзень; снежань’, ст.-польск. prosiniec, чэш. prosinec, серб.-харв. просинац ’снежань’, славен. prosinec ’студзень’, ст.-слав. просиньць ’тс’, для якіх значэнне ’ажываць, прачынацца’ больш падыходзіць, чым сувязь з *sijati ’ззяць’, *sinǫti ’заззяць’, згодна з найбольш прыбітай этымалогіяй (гл. Фасмер, 3, 377; Сной₂, 585 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лі́чыць, паўд.-пін. лы́чыты ’пасаваць, ісці да твару’ (Нар. лекс.), укр. ли́чити, личить ’быць да твару’, ’падыходзіць, пасуе’, рус. ли́чить ’наводзіць бляск’, личи́т ’пасуе, падыходзіць’, ст.-рус. личити ’выкрываць’, чэш. líčiti ’маляваць, рабіць ружовым’, ’прадстаўляць’, ’бяліць’; славац. líčiť ’грыміраваць’, ’падмалёўваць’, ’выяўляць; жыва апавядаць’, славен. líčiti ’рабіць прыгажэйшым’, ’выгладжваць, паліраваць’, ’грыміраваць’, серб.-харв. ли́чити ’быць падобным’, ’бяліць’, ’аздабляць’, ’надаваць форму’, ли́чипадыходзіць’, макед. личи ’аздабляць’, ’быць падобным, адпаведным, быць да твару’, балг. лича́ ’быць прыметным, падобным’, личи́ ’здаецца’, ц.-слав. личити ’абвяшчаць, паведамляць, рабіць яўным’. Прасл. ličiti ’утвараць, рабіць прыметным, падобным, пазначаць’, роднаснае з лік2 (гл.). Параўн. таксама ліцаваць2.

Лічы́ць ’называць лікі ў паслядоўным парадку’, ’вызначаць колькасць, суму’, ’дапускаць, прымаць у разлік, пад увагу’, ’прызнаваць’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., ТС, ТСБМ, Растарг.), ’прытрымлівацца пэўнай думкі’ (Сл. ПЗБ), лічы́цца ’быць у разліку’, ’цаніцца’, ’ставіць сябе на ўзровень з іншымі’ (ТСБМ, Нас., ТС), ст.-бел. личити ’вызначаць суму, колькасць’, ’адлічваць, адмяраць’, ’расцэньваць’, ’адносіць да чаго-н.’ (Рукапіс ТСБМ). Укр. лічи́ти (< польск.), личи́ти, рус. пск., кур., тул., арханг. ли́чи́ть, польск. liczyć, н.-луж. licyś, в.-луж. ličić, чэш., мар. líčit, ст.-слав. личити. Паўн. прасл. ličiti, роднаснае з літ. likúoti ’лічыць’, лат. līkt ’старгоўвацца, дамаўляцца пры куплі-продажу’, лац. licēre ’быць выкладзеным для продажу’, licet ’дазволена (для продажу)’ (Бернекер, 720–721; Фасмер, 2, 496; Слаўскі, 4, 245–246; БЕР, 3, 441–442). Этымалагічна тоеснае да лі́чыць (гл.) зрабіла лексіка-семантычную эвалюцыю накшталт: ’паказваць добрым бокам’ > ’апавяшчаць’ > ’лічыць, весці ўлік’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́мзаль ’смуглы’ (Жд. 2). Дакладвае значэнне слова невядома (параўн. прыклад, які прыводзіцца ў слоўніку Жыдовіч: «Вой я ш як гамзаль чорная, мне і загараць ня трэба»). Лексема гамза́ль ’быстры, тупы штуршок’, якая прыводзіцца ў Насовіча, не падыходзіць па семантыцы. Калі няма сувязі з адным са значэнняў дзеясловаў га́мзаць, гамза́ць, то, магчыма, запазычанне. Параўн. (але гэта вельмі няпэўная дагадка) укр. гамсе́л ’іранічная назва, якую даюць жыхарам Таўрычаскай губерні’ (Грынч.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр. гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Надабе́нь, надобе́нь — слова з няясным значэннем у архаічнай формуле сватання без сватоў; жаніх ідзе з вязкай лапцей за плячыма, падыходзіць пад акно хаты маладой і пытаецца: «Надобе́нь толубень? А як недоўбень, то я дале подоўбень» (ТС). Хутчэй за ўсё зашыфраваны па этычных матывах выраз з прапановай прыняць у прымы, у такім разе надобе́нь да на́добе ’патрэбна, патрэбен, трэба’, параўн. рус. на́добень ’неабходная ў хаце рэч’. Гл. таксама на́даўбень, надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпавядаць, супадаць, падыходзіць, вязацца, стасавацца, пасаваць, ісці □ ісці да твару, быць да твару (разм.); гарманіраваць (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)