затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.

1. што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей. Шамякін. Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў. Васілёнак.

2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі. Мележ. Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі. Няхай.

3. перан.; што. Разм. Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дарога, якая адыходзіць у бок ад асноўнай магістралі. Неўзабаве паказалася паваротка ў Ліпск. Старшы механік прытармазіў і паволі з’ехаў з шашы на палявую дарогу. Паслядовіч. Перад.. [Шрэдарам] была брукаваная паваротка і надпіс на слупе: «На Сумлічы. Шэсць кіл[а]метраў». Чорны.

2. Разм. Тое, што і паварот (у 2 знач.). Паваротка, яшчэ раз паваротка, і дарога ўразаецца ў стары лес. А. Александровіч.

•••

Зрэзаць паваротку гл. зрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бры

1. (злой) недо́брый;

~рая ўсме́шка — недо́брая улы́бка;

2. нехоро́ший, плохо́й, дурно́й;

н. пах — нехоро́ший (дурно́й) за́пах;

3. нехоро́ший, некраси́вый, предосуди́тельный;

н. ўчы́нак — нехоро́ший (некраси́вый, предосуди́тельный) посту́пок;

4. (неудачный) неблагоприя́тный, неблагополу́чный;

н. паваро́т спра́вы — неблагоприя́тный оборо́т де́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр. оточити, польск. otoczyć ’тс’, чэш. otočiti, славац. otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен. otočati ’акружаць’. Дзеяслоў точити засведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катастро́фа ’катастрофа’ (ТСБМ, БРС). Рус. катастро́фа, укр. катастро́фа. Запазычанне, магчыма праз пасрэдніцтва зах.-еўрап. моў з грэч. мовы. Параўн. рус. катастро́фа, якое, паводле Фасмера, 2, 209, узята непасрэдна з ням. мовы (Katastrophe < грэч. καταστροφήпаварот, паваротны момант справы’). Але Шанскі (2, К, 93) лічыць рус. слова непасрэдным запазычаннем з франц. мовы ў першай палавіне XIX ст. (< франц. catastrophe < лац. catastropha < грэч.). Такія тлумачэнні, якія досыць істотна адрозніваюцца адно ад другога, сведчаць аб недастатковасці адных толькі этымалагічных меркаванняў і нераспрацаванасці гісторыі лексікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

структу́ра, ‑ы, ж.

Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова. Структура сталі. Структура глебы. Структура мовы. □ Пра атамную структуру матэрыі здагадаўся, як вядома, яшчэ Дэмакрыт, сучаснік Герона. «Маладосць». У школьную пару [Сяргея] захаплялі і ўдаваліся яму задачы, а далей складаныя формулы, затым структура механізмаў... Грамовіч. // Арганізацыя, будова чаго‑н. Структура Акадэміі навук БССР. Эканамічная структура грамадства. □ Мы не заўважаем прыблізнай рыфмы і рытмічных зрухаў, нас захапіла развіццё думкі, нечаканы паварот у структуры верша. Грахоўскі.

[Лац. structura — будова, размяшчэнне, парадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круты́ I в разн. знач. круто́й;

к. бе́раг — круто́й бе́рег;

к. перало́м — круто́й перело́м;

к. но́раў — круто́й нрав;

к. паваро́т — круто́й поворо́т

круты́ II

1. (загустевший) круто́й;

о́е яйцо́ — круто́е яйцо́;

2. ту́го (кре́пко) ссу́ченный;

ы́я ні́ткі — ту́го (кре́пко) ссу́ченные ни́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

За́дарга ’край’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. задо́рга, за́дерга, за́дорага ’прыступак, лесвіца, брус, поручні для таго, каб залазіць на печ’, арханг., сіб. за́дорага ’частка пода печы па абодва бакі вусця па баках сярэдняй паласы’, пск., цвяр. за́дорга ’паласа абапал дарогі’; параўн. задорога ’месца каля дарогі, узвышэнне каля дарогі’, за́дорожина ’узвышэнне каля дарогі, плот, бервяно ў сцяне’, ярасл. за́дорожка ’прыступак, поручні ў печы’, чэш. zádrh ’нешта заторгнутае, паварот’, славац. zádrh ’нешта заторгнутае, падрапанае’, славен. zadȓga ’завязка’, ’вусік у лазы’, ’загар’. Відаць, бязафіксны наз. ад дзеяслова zadьrgati з дастаткова шырокім значэннем (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кручо́к1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг4).

Кручо́к2паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук6.

Кручо́к4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук1 (гл.).

Кручо́к5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варо́ты, -ро́т і -аў.

1. Шырокі праезд у сцяне, плоце, які закрываецца створкамі або закладаецца жардзінамі, а таксама самі гэтыя створкі.

Зачыніць в.

Ад варот паварот (катэгарычная адмова; разм.). Ні ў якія в. не лезе (перан.: пра што-н. недарэчнае, бяссэнсавае; разм.).

2. Два слупы з перакладзінай, якія з’яўляюцца месцам, куды заганяюць мяч або шайбу ў розных спартыўных гульнях.

Футбольныя в.

3. перан. Пункт, праз які ажыццяўляюцца інтэнсіўныя сувязі з навакольным светам.

Марскія в.

4. Вузкі праход паміж скаламі (на моры, у гарах).

Карскія вароты.

5. Арка ў памяць якой-н. падзеі.

Трыумфальныя в.

|| памянш. варо́тцы, -аў (да 1 і 2 знач.).

|| прым. варо́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Варотныя слупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)