забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насадзі́ць², -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; зак.

1. каго-што. Моцна, шчыльна надзець на што-н.

Н. сякеру на тапарышча.

Н. чарвяка на кручок.

2. перан., што. Узбіўшыся на што-н. вострае, параніць (разм.).

Н. нагу на цвік.

|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1 знач.) і наса́джванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заломи́ть сов.

1. в разн. знач. залама́ць;

2. разг. (цену) залама́ць, загарадзі́ць;

заломи́ть ша́пку надзе́ць ша́пку набакі́р, залама́ць ша́пку;

заломи́ть ру́ки залама́ць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; зак., каго-што.

Сцягнуць, зацягнуць па таліі поясам, папругай і пад.; надзець на каго‑н. пояс, папругу і пад. Прыйшлося [шынель] падперазаць папругаю. Грахоўскі. Дзямід Сыч падперазаў патранташ, перакінуў цераз плячо р[э]мень сеткі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатися ’апрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіцца ’акрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надзець на сябе шмат чаго‑н. або на вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Франтавікі панадзявалі ўзнагароды. Панадзяваць кавалачкі на падушкі. □ Зіна засмяялася, паклікала хлопцаў, панадзявала ім панамкі і павяла на пляж. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Рэзка ўзняць уверх.

У. сцяг над калонай.

У. галаву.

У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).

2. на што. Падняўшы ўверх, кінуць.

У. граблі на воз.

У. рукзак на плячо.

3. на што. Надзець, накінуць на сябе (разм.).

У. хустку на плечы.

|| незак. ускіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўнесці, узвезці на што-н. высокае.

У. мех на вышкі.

2. што. Надзець, апрануць з цяжкасцю або накрыцца чым-н., нацягнуць на сябе што-н. (разм.).

Ледзь ужо ўсцягнула гэту сукенку.

У. ватовую коўдру.

|| незак. усця́гваць, -аю, -аеш, -ае і усцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́цца, абуюся, абуешся, абуецца; зак.

1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно. Чорны.

2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям’я абулася на цэлы год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напрану́ць ’накрыць’: Напрані яе радном (гродз., З нар. сл.), напрануцца, напрянуцца ’накрыцца’: Лісцяйкам напрянуся (Кос.), Napranùŭsia każuchóm (Пятк.); напрануць, напрянуцьнадзець, апрануць’ (Нас., Бяльк., Пал., Мат. Гом., Ян.), напрянуцца ’адзецца, апрануцца’, ’укрыцца’ (Нас., Мат. Маг.), рус. дыял. напрянутьнадзець, накінуць’, укр. напрянути ’пакрыць, накрыць, нацягнуць’, незак. напрядати. Відаць, да прасл. *prędati, шматзначнага дзеяслова, які сярод іншых меў значэнне ’рабіць рэзкія рухі’ (параўн. рус. конь прядет ушами), ’накідваць’, гл. прадаць ’бегаць’ (Растарг.), прануць ’стукнуць, ударыць’ (Нас.); збліжэнне з *prętati ’хаваць’ праз стадыю ’прыбіраць’, ’нараджаць і хаваць нябожчыка’, ’апранаць’, да якога Мяркулава (Этимология–1974, 67) адносіць бел. напрануць, напрануцца, можа быць другасным, параўн. апранаць. Гл. таксама напра́тка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)