надзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., што.

1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

Н. паліто.

2. Уздзець, прыладзіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

Н. пярсцёнак.

Н. акуляры.

|| незак. надзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. надзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. надзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. надзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надзе́ну надзе́нем
2-я ас. надзе́неш надзе́неце
3-я ас. надзе́не надзе́нуць
Прошлы час
м. надзе́ў надзе́лі
ж. надзе́ла
н. надзе́ла
Загадны лад
2-я ас. надзе́нь надзе́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час надзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзе́ць сов.

1. в разн. знач. наде́ть;

н. паліто́ — наде́ть пальто́;

н. пярсцёнак — наде́ть кольцо́;

н. вяно́к — наде́ть вено́к;

2. кул., обл. начини́ть;

н. (на сябе́) ма́ску — наде́ть (на себя́) ма́ску

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.

1. Адзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. адзенне, абутак і пад. Надзець валёнкі. Надзець шапку на галаву. □ [Люба] скінула з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую. Чорны. Шэмет устаў, надзеў плашч і выйшаў у калідор. Лобан. // Нацягнуць чахол, футляр і пад. на што‑н. Надзець чахол на піяніна.

2. Уздзець, прыладзіць які‑н. прадмет на каго‑, што‑н. Надзець клямку на прабой. Надзець акуляры. □ Мікола надзеў на каня аброць, вывеў на двор. Новікаў. Саўку надзелі наручнікі, абкружылі яго моцным канвоем і прывялі ў пакой допытаў. Колас. // Насадзіць каго‑, што‑н. на які‑н. прадмет. Крыху азяблымі пальцамі [хлопец] надзеў чарвячка, закінуў вуду і зноў заглядзеўся на птушак. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзе́ць1 ’апрануць’, ’уздзець’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Пятк.), надзе́цца ’апрануцца’ (Жд. 1). Да дзець (гл.), што звязана з прасл. *děti рознымі семантычнымі пераходамі, у прыватнасці пераход ’рабіць’ — ’адзяваць’ акрамя славянскіх моў прадстаўлены ў літ. dėvė́ti ’насіць адзенне’, англ. to do on ’надзяваць’, асецін. koenyn ’апранаць, надзяваць’ і інш. (Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36). Гл. таксама: Фасмер, 1, 509; Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Надзе́ць2 ’нафаршыраваць’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), надзява́ць ’начыняць’ (карэл., Шатал.; Жд. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), надзяваны ’надзеты’, ’нафаршыраваны, начынены’ (ТС; ашм., гродз., Сл. ПЗБ). Да дзець (гл.), семантычны пераход ’рабіць’ — ’наліваць, насыпаць, напіхваць’ прадстаўлены ў гаворках яшчэ дзеясловам начыні́ць ’нафаршыраваць, напіхаць’ (ад чыніць ’рабіць’), у іншых славянскіх мовах: укр. начини́ти, рус. начини́ть, польск. nadziać, чэш. nadíti, славен. nadeti, серб.-харв. на̀денути, балг. надя́на, макед. надене ’тс’; такім чынам, мяжа паміж арэаламі вытворных ад *děti і *činiti праходзіць праз беларускую моўную тэрыторыю. Паводле Махэка₂ (118), пераходнае значэнне ў гэтым выпадку — ’нацягнуць нешта на нешта, насадзіць, надзець’, гл. надзе́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пады́спад, прысл.

1. У самы ніз.

Пакласці п.

2. Пад што-н.

Надзець п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашо́рыць

надзець шоры на каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашо́ру зашо́рым
2-я ас. зашо́рыш зашо́рыце
3-я ас. зашо́рыць зашо́раць
Прошлы час
м. зашо́рыў зашо́рылі
ж. зашо́рыла
н. зашо́рыла
Загадны лад
2-я ас. зашо́р зашо́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашо́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзе́ты в разн. знач. наде́тый; см. надзе́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаса́джваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Насадзіць², шчыльна надзець на што-н. усё, многае.

П. сякеры і малаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж. (разм.).

Новая, нядаўна набытая рэч (звычайна адзенне, абутак).

Надзець абноўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)