напха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Напоўніць, запіхваючы ўнутр чаго-н.

Н. мяшок саломай.

2. перан. каго. Сабраць у адным месцы, запоўніўшы яго да адказу (разм.).

Н. людзей у машыну.

3. перан., што. З’есці многа чаго-н. (груб.).

Н. жывот бульбай.

|| незак. напіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і напі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўпля́шкі, ж.

Палавіна пляшкі. Віця ведаў, што ў кладоўцы застаўся мяшок збожжа, што прыслаў дзед, і паўпляшкі алею, але браць не захацеў, ліха з ім, тут самому няма куды дзецца. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускаві́ціньмяшок, у якім адцэджваюць тварог’ (Бяльк.), рус. бран. лускави́тень ’тс’. З пчалярскай лексікі: гл. васкавень. Відавочна, спачатку было ⁺васкавітмяшок, які робіць воск’, але таму, што ва ўсх.-бел. гаворках дэрываты з суфіксам ‑іт азначаюць асоб па іх занятку (барацьбі́т, сяўбі́т), да васкавіт быў далучаны суфікс ‑ень (як берасцень ’збанок, гаршчок, аплеценыя бяростай’). Пры ад’ідэацыі лексемы луска ’адходы’ в‑ было заменена ў л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́х м.

1. проре́ха ж.;

мяшо́к з ~хам — мешо́к с проре́хой;

2. (у брюк) проре́ха ж., разре́з, шири́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарні́льны черни́льный;

~ная пля́ма — черни́льное пятно́;

ч. мяшо́кзоол. черни́льный мешо́к;

ч. арэ́шак — черни́льный оре́шек;

~ная душа́ — черни́льная душа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каліта́ ’сумка для грошай, вялікі кашалёк’ (БРС, ТСБМ), ’грошы, багацце’ ’паходная торба, сумка’ (ТСБМ). У гаворках: ’мяшок, сумка’ (Нас., Булг.), ’мяшочак на грошы’, (Бяльк.), ’сумка’ (Грыг.), ’скураны мяшок на грошы’ (Касп.), скураны мяшэчак’ (касцюк., КЭС; Нік., Оч.), ’партманет’ (тураў., КЭС), ’мяшок’ (лун., Мат. дыял. канф.), ’кішэня ў скураным поясе (мяшочак)’ (Маш.), ’невялікая сумка на грошы’, ’скураная сумка, якая носіцца беларусамі пры скураным поясе, у якой захоўваецца крэмень, сталёвыя пласцінкі і трут’ (Мядзв.), у Сержпутоўскага слуц. і мазыр. значэнне не вельмі яснае: «расперазаўся ён, зняў каліту й лёг на пол спачынаць» (Сержп., 7), ’самаробны скураны мяшок на грошы’ (Чуд., Шн., Яруш.). Таксама шырока прадстаўленні ў беларускай мове памяншальная форма калітка. Укр. палес. калитка ’кашалёк; мяшочак для табакі, красала’, укр. калитамяшок з грашыма’, калитка ’скураны кашалёк’, рус. калита ’кашэль, сумка, мяшок, карман’, ст.-рус. калита (з XIV ст.), у гаворках адзначана на тэрыторыі, суседняй да беларускай: смал., арл., ярасл. ’разнавіднасць кашалька, скураны мяшочак на грошы і рознага роду дробязей (красала і інш.), які звычайна чапляецца да пояса’, валаг. ’кашалёк, сумка’, ’кішэня’. Польск. kaleta (з XV ст.) ’мяшочак для грошай’, а ў гаворках kalita, kalota, kalalka ’скураная кішэня: скураная сумачка’, літ. kolytà, лат. kalīte, с.-н.-ням. kalite ’каліта’. Лічыцца запазычаным з тур. даўнейшага kalita, chalita ’кашалёк, мяшочак на грошы’ (у тат., казах., алт. kalta ’кашалёк, кішэня, скураны мяшок’), якое як быццам бы з араб. charǐta ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 29, дзе і спасылка на літаратуру). Неабходна адзначыць, што дакладная цюрк. крыніца невядомая; Бернекер (1, 474) пісаў пра мяркуемае паўн.-тур. *qalita. Цікава адзначыць рус. урал. калита ’каліта’, якое можна разумець як сепаратнае запазычанне, непасрэдна звязанае з прыведзенай рус. лексікай. Лінгвагеаграфія слова, як відаць, выключае магчымасць запазычання кантактным шляхам. Магчыма, што гэта культурнае запазычанне ўжо пасля часоў Кіеўскай Русі, аднак даволі старое (параўн. ст.-рус. фіксацыю); з усх.-слав. моў (з беларускай) слова трапіла ў польск. і інш. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак.

1. каго-што. Валочачы, цягнучы, даставіць куды-н.

З. мяшок з бульбай у склеп.

З. за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Закрыць, зацягнуць (хмарамі, туманам і пад.).

Хмары завалаклі неба.

Бухту завалакло туманам.

|| незак. завалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і завала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паркалёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паркалю. Паркалёвая тканіна. Паркалёвая нітка. // Зроблены, пашыты з паркалю. Паркалёвая кашуля. Паркалёвыя фіранкі. □ Мяшок гэты быў зроблены з усялякіх кавалкаў — і суконных, і паркалёвых, і чорных, і белых. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешо́к в разн. знач. мяшо́к, род. мяшка́ ж.; (большой) мех, род. ме́ха м.;

волосяно́й мешо́к, зоол., бот. валасяны́ мяшо́к;

мешки́ под глаза́ми мяшкі́ пад вача́мі (вачы́ма);

сиде́ть мешко́м сядзе́ць мяшко́м;

то́чно (сло́вно) из-за угла́ мешко́м уда́ренный (приби́тый) ні́бы (бы́ццам) з-за вугла́ мяшко́м уда́раны (прыбі́ты);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)