ліхадзе́й, ‑я, м.

Той, хто чыніць ліха, зло, бяду, гора; вораг. [Карп:] — Эх, дзеці, каб вы ведалі, як я рады, што ўсе мы тут, усе ваюем супроціў ліхадзеяў. Шамякін. Спяшаўся Даніла, бо вось-вось на конях могуць наляцець ліхадзеі з шаблямі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́пстрыкі, ‑аў; адз. няма.

Абл. Дробныя рэчы дамашняга скарбу. Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю, У саму бездараж вясною. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́маг, помпе, помяжбк ’воблака’ (Сл. Брэс.), помееы ’дажджавая хмара’ (ЛА, 2), сюды ж памжа ’напасць, ліха (Касп.). Укр. паліве ’хмара’, рус. паша ’туман’, паліжа ’дрэннае надвор’е; дрымота’. Прасл. *pamegъ ад *mbga/тьіа ’імжа. гумай’ (ЭССЯ, 21, 93). Інакш і менш пераканальна гл. памне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш гладкім. [Нупрэй] узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх. Колас.

2. Разм. Зрабіць сыцейшым, падкарміць. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. стаяць (у 1–3, 6–8 знач.). Стаянне вады. □ Ад доўгага стаяння на месцы ў Міці пачалі мерзнуць ногі. Навуменка. Стоячы каля воза,.. [Ганна] бачыла так мала, ды і стаянне гэта надакучыла да ліха! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скрабціся, ‑буся, ‑бешся, ‑бецца; зак.

Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы. Чорны. [Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхадзе́й ’вораг’ (Грыг., Бяльк., Шат.; шальч., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’чалавек, які наўмысна робіць зло’ (Растарг.), ліхадзейства ’благія ўчынкі’ (КЭС, лаг.). Укр. лиході́й, рус. лиходей, ст.-рус., ц.-слав. лиходѣи. Прасл. lixodějь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да lixo > ліха і dějati > дзе́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.

1. Распаліць (папяросу, цыгару). — Гарыць яшчэ? Дай прыкуру.. Што за ліха, ніяк ... Чакай, я сваю раскуру... Брыль.

2. Разм. Выкурыць. [Партызан:] — Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку. [Маеўскі:] — Не. Вы мне давайце з агульнай і тую круціце, разам раскурым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Нягі́пта, негіпта ’непраходнае, гіблае месца ў балоце; нешта непрыемнае, цяжкае; няздольны, няварты чалавек’ (ТС). Да геаграфічнай назвы Егіпет, якая ў біблейскай традыцыі стала агульнай назвай для абазначэння беспрасветнай цемры, у тым ліку і ў духоўным плане, гл. глосу ў Скарыны: Егіпет — «темности». Параўн. таксама егіпталіха’ (< грэч., Мовазнавство, 1973, 5, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́здараж, ‑ы, ж.

Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч. // Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю У саму бездараж вясною. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)