пакруча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае многа крутых звілін. Пасярэдзіне лугоў цякла пакручастая рака з зялёнымі палоскамі лазнякоў паабапал. Хадкевіч. Дарога лясная, вузкая, пакручастая, машына ідзе марудна. Гамолка.
2. Такі, які завіваецца, не прамы, не гладкі. Пакручастая стружка. Пакручастыя валасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́брэд ’брод, пераход ці пераезд праз возера ці раку’ (Чэрн.); ’пакрытая вадой лясная дарога’ (беласт., «Ніва», 1974 г.). Да брод, брысці́ (гл.); параўн. ву́бродок ’тс’ (КСТ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ман і ру́ман ’лясная трава з белымі кветкамі з сямейства складанакветкавых’ (Растарг.), укр. рома́н, роме́н‑зілля ’рамонак, Matricaria Chamomilla’, рус. дан. ро́ман ’тс’. Да рамонак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асака́, ‑і, ДМ асацэ, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрае́зджы, ‑ая, ‑ае.
Цяжкі або немагчымы для праезду. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакой, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Лынькоў. Сэрца .. [Даніка] стукала трывожна, часта, — а што калі дарога акажацца зусім непраезджай?.. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лесу, уласцівы яму. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. // Які жыве, расце ў лесе. Лясныя звяры. Лясныя кветкі. // Які знаходзіцца, размешчаны ў лесе. Лясная паляна. Лясное возера. □ Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі. Колас. // Багаты лесам; лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. // Прызначаны для работы ў лесе. Лясны плуг. Лясная сеялка.
2. Які мае адносіны да лесаводства: звязаны з лесаводствам і эксплуатацыяй лесу. Лясны экспарт. Лясныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́нчык, во́чнік ’сушаніца лясная, Gnaphalium silvaticum L.’ (Кіс.). Няясна. Магчыма, ад вока, як рус. очанка ’Euphrasia’ (Фасмер, 3, 177), з першапачатковай формай вочнік, адкуль потым, як рэзультат метатэзы, вончык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льніца лясная ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Кіс.). Да лён (гл.). Матывацыя: лісце гэтай расліны, падобнае да лісця льну. Аналагічна чэш. len Matky Boží, ням. unser Frauen Flachs.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́сейка ’лясная сцяжынка’ (слонім^, Сцяшк. Сл.). Утворана ад les‑ъ пры дапамозе суфікса ‑ėja (як toneja ’дрыгвяная тэрыторыя, · парослая лесам, амаль непраходная’ < к ъnъ!къту ’пень’). Ад lese ja — памяншальнае лесейка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́каўка 1 ’лясная птушка, якая выдае гук «лык-лык»’ (Гарэц.). Гукапераймальнае.
Лы́каўка 2 ’ключыца’ ў сказе: Схуднеў, што аж лыкаўкі выперліся (Бяльк.). Няясна. Параўн. польск. łykawka ’кадык’, якое з łykawy ’які глытае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)