пробира́ть несов.

1. (пронимать, прохватывать) прайма́ць, прабіра́ць;

2. (делать выговор, бранить кого-л.) разг. прабіра́ць, выгаво́рваць (каму), свары́цца (на каго), ла́яць;

3. (посев) с.-х. прапо́лваць, прарыва́ць; см. пробра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыць, крыю, крыеш, крые; заг. крый; незак., што.

1. Рабіць над чым‑н. страху, дах, верх. Крыць павець. Крыць хату. Крыць машыну брызентам. // Разм. Рабіць (страху, дах і пад.). Будаўнікі канчалі крыць дахі баракаў. Броўка.

2. Разм. Прыкрываць, атуляць. Зноў вас пабачыў, бярозы старыя, ваша ўтульнасць ізноў мяне крые. Дубоўка. Неба з захаду цямнее. Крые даль смугою. Колас.

3. без дап. Разм. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое выконваецца з асаблівай сілай, імклівасцю. Бераг — вось ён, зусім побач... Жвавей, матрос. Крый сажонкамі! Адпачываць будзеш пасля. «Беларусь».

4. У картачнай гульні — біць карту партнёра вышэйшай картай. Крыць валета дамай.

5. Разм. Заўзята крытыкаваць, лаяць каго‑, што‑н. Самакрытыка ў модзе — Недахопы стануць крыць. Глебка.

•••

Бог крыў гл. бог.

Крый бог (божа) — а) выражэнне перасцярогі, папярэджання не рабіць чаго‑н. Крый божа Звязаць вам З гэтым хлопцам лёс! Корбан; б) вырашэнне нежадання, недапушчальнасці чаго‑н. Калі сын з сям’ёю перабраўся ў сваю хату, дзед зрабіў брамку з замком, каб дзеці — крый божа — не залезлі ў садок. С. Александровіч.

Крыць матам каго — груба лаяць.

Няма чым крыць — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.

Няхай бог крые гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гам ’шум, крык’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Шатал.). Параўн. рус. гам, укр. гам. Паводле (Шанскага (1, Г, 23), усх. слав. слова. Лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з коранем *gom (параўн. слав. *gomonъ ’шум’, *gomoniti і г. д.) гукапераймальнага паходжання (гл. Бернекер, 1, 326–327; Праабражэнскі, 1, 118; Фасмер, 1, 390–391; Шанскі, там жа). Сюды адносіцца і дзеяслоў бел. гамава́ць ’брахаць; крычаць, лаяць’ (Сцяц. Словаўтв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́цьлаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осыпа́ть несов.

1. (покрывать сыпучим веществом) абсыпа́ць;

2. (густо усеивать) усыпа́ць;

3. (обваливать) асыпа́ць;

4. (отряхивать) асыпа́ць;

5. перен. асыпа́ць;

осыпа́ть похвала́ми асыпа́ць пахвала́мі, хвалі́ць;

осыпа́ть бра́нью ла́яць; см. осы́патьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жа́біць ’перагінаць’ (Юрч., Яўс.), жа́біцца ’моршчыцца, набываць бугрысты выгляд’ (ТСБМ). Рус. кастр., бранск. жа́биться ’карабаціцца’ (СРНГ, Растаргуеў, Бранск.). Вытворнае ад жа́ба1 ў сувязі з уяўленнем пра бугрысты, зморшчаны характар скуры або сагнутыя ногі жывёліны. Бел. і бранск., магчыма, незалежна ад кастр., а таксама ад ярасл. жабиться ’кпіць’, алт. і том. жабитьлаяць, сварыцца (на каго-н.)’. Параўн. жа́ба2. Грыгор’еў, УЗ Мазыр. ГПИ, 1, 1958, 156; Мяркулава, Этимология, 1963, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарані́ць ‘абняславіць’ (глыб., чэрв., карэліц., слонім., Сл. ПЗБ), скара́ніць ‘тс’ (карэліц., Весці АН БССР, 1969, 4, 131). Арашонкава і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. ker̃noti ‘сварыцца, лаяць’, што не зусім добра дапасуецца фанетычна. У якасці крыніцы магло б разглядацца яшчэ ўсх.-літ. kìrinti ‘дражніць, гаварыць з’едліва’, лат. karinât ‘дражніць, злаваць’, роднасныя карыць (гл.), гл. Фрэнкель, 644. Сюды ж і скарані́шчыць ‘тс’, ‘аблаяць, зняславіць’ (Сцяшк. Сл.), якое было скантамінавана са знішчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́яць1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiośćукр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяцьлаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.

Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́сціць, чы́шчу, чы́сціш, чы́сціць; чы́шчаны; незак.

1. каго-што. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

Ч. касцюм.

2. што. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

Ч. бульбу.

Ч. рыбу.

3. што. Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што-н.

Ч. сад.

4. перан., каго-што. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

5. перан., каго (што). Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вы́чысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; -чышчаны (да 1 і 3 знач.), ачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.) і пачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.).

|| наз. чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж., чы́шчанне, -я, н. (да 1—3 знач.) і ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

|| прым. чысці́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Ч. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)