умасці́цца, умашчуся, умосцішся, умосціцца; зак.

1. Разм. Зручна размясціцца. Два грузчыкі .. умасціліся спераду, каля самай кабіны, тварам супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць. Брыль. Кругом сядзелі, ляжалі, хто дзе ўмасціўся. Лобан. Каля .. [Бабіцкай і Аксені] ўмасцілася кошка, мурлыкаючы сваю песеньку. Гурскі.

2. Абл. Уладкавацца дзе‑н. [Пракоп] кінуўся ў раён і ўмасціўся там за наглядчыка на рынку. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрапёны, ‑ая, ‑ае.

Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала. Пташнікаў. // Які выражае ўтрапенне. Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў. Чорны. Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі. Сабаленка. // Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць. Сіняўскі. Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наў- у прыслоўях тыпу наўбе́жкі ’бягом’, наўго́н ’наўздагон’, наўдага́д ’наўгад’, наўкругкругом’, наўкры́ж ’накрыж’ і пад. Звычайна па значэнню адпавядае прыстаўкам на- ці ў‑ і выкарыстоўваецца як іх семантычны эквівалент, параўн. паўпрамік//напрамік; наўшчэнт//нашчэнт//ушчэнт; наўкруг//укруг, або з’яўляецца «пустым» элементам, параўн. наўпроціў//проціў. У многіх выпадках утварэнні з наў‑ могуць разглядацца як вынік кантамінацыі прыслоўяў з пачатковымі на- і y‑, што, відаць, і стварыла ўмовы для ўзнікнення названага прэфіксальнага комплексу, параўн. напрамую × упрамую = наўпрамую; накася́к × укася́к = наўкася́к і г. д. Параўн. наўз-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазакру́чваць сов. (о многом)

1. (крутя, завинтить, ввернуть внутрь) завинти́ть, закрути́ть, заверну́ть;

2. (поворачивая) закры́ть, заверну́ть;

3. (крутя) зави́ть, закрути́ть;

4. (обвивая кругом, намотать) закрути́ть, замота́ть;

5. (укутать) заверну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абе́ртуха ’вялікі кавалак хлеба’ (Сцяц.), абэртуха ’тс’ (Клім.), обертка, обэртушка (КСТ), абіртня, абярня скібка хлеба праз усю круглую булку’ (Янук.). Сюды ж абельтух ’абжора’. Ці не ад ab‑vъr‑ti ’абгарнуць’ (абвярнуцькругом бохана абрэзаць лусту’, гл. Сцяц., Нар., 28). Ва ўсякім разе, з пункту погляду рэгулярнага словаўтварэння, абертуха і абертух (> абельтух) < аберт‑ *ob‑vъrt‑. Семантычная матывацыя, аднак, цяжкая. Таму трэба ўлічваць магчымасць калькавання. Крыніцай калькі было б тады літ. gãbalas ’вялікі кавалак’, gobùs ’прагны’ < góbti ’абгартаць, ахопліваць’ (параўн. бел. абвяргаць = літ. apgóbti), гл. Фрэнкель, 126–127. Верагоднасць калькавання падмацоўваецца арэалам лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

болт, балта, м.

1. Металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка. Кох паказаў.. [Вейсу] канец адной рэйкі, на якой і следу не засталося ад замкоў і балтоў. Лынькоў.

2. Жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва. Прысніўся Дубягу ў абозе сон, Што ў родную хату прыехаў ён.. Аклікнуў — нікога, кругом цішыня. Прыкладам з балтоў аканіцы сарваў І глянуў, і хаты сваёй не пазнаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́га, ‑і, ДМ, ‑лозе, ж.

1. Даўно не воранае поле, звычайна пакрытае дзірваном, травой. Узараць аблогу. □ За бульбай — аблога, зарослая піжмай, паўзучымі рамонкамі і яшчэ нейкай дзікай травой. Рылько. — Ляглі кругом нечапаныя аблогі, — уставіў Кукарэка. — Адзін сівец... Шчарбатаў.

2. Акружэнне войскамі умацаванага пункта (горада; крэпасці, раёна і пад.) з мэтай яго захопу. Шарэла... Аблогай ачэплен быў гай, Бой глухнуў у вольхах старых... Лойка. // Абкружэнне ўчастка лесу з мэтай правядзення аблавы.

•••

Ляжаць аблогай гл. ляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карце́ч, ‑ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі і разлічаны на масавае паражэнне жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці. Зарадзіць пушку карцеччу. // Кулі, якімі начыняюць такі снарад. Ноч палілася вішчаннем карцечы, стогны з ахрыплай кляцьбой кругом. Дудар. Хто ссячэ [дрэва] — я зараз жа прымечу, Вінаватым не схаваць віны, Без таго шалёнаю карцеччу Лес пасечаны ў час вайны. Непачаловіч.

2. Буйны шрот. — Зарадзі, не забудзься, карцеч у правы ствол, а дранкульку — у левы. Масарэнка.

[Польск. kartecza — з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́цачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цацкі, цацак. Цацачны магазін. Цацачны майстар.

2. Які з’яўляецца цацкай, прызначаецца для гульні. Цацачныя салдацікі. Цацачны конь. □ Учора, калі я вяртаўся з завода, дзяўчынка, што перабягала перада мною вуліцу, рассыпала чарніцы — яна некуды несла іх у плеценым цацачным кошыку. Сачанка. // Вельмі маленькі, падобны на цацку. Мы абышлі кругом, агледзелі розныя цацачныя фігуркі грознага Буды, розныя карабкі, хвасты, анучкі, што маюць тут нейкі сэнс. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обла́мывать несов.

1. (отделять части, куски чего-л. кругом) абло́мліваць;

2. перен., прост. (воздействовать на кого-, что-л., уламывать) абло́мліваць, уло́мліваць; (уговаривать) угаво́рваць; (убеждать) перако́нваць;

обла́мывать де́ло ула́джваць спра́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)