чака́нны прям., перен. чека́нный;

ч. стан — чека́нный стан;

~нная рабо́та — чека́нная рабо́та;

ч. крок — чека́нный шаг;

ч. верш — чека́нный стих

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.

Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух на ўсход. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ршавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марша ​1. Маршавы крок. Маршавая песня.

2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск. Калі пачалася вайна, .. [Аўсеева] з маршавай ротай накіравалі на фронт. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным; усталяваць.

2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго‑н.; абгрунтаваць. Угрунтаваць прычыну сваёй просьбы. □ [Генадзю] хацелася нечым угрунтаваць свой крок, свой учынак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашу́чы в разн. знач. реши́тельный;

р. чалаве́к — реши́тельный челове́к;

р. мо́мант — реши́тельный моме́нт;

~чыя ме́ры — реши́тельные ме́ры;

р. крок — реши́тельный шаг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сто́пень ‘ступень, крок’, ‘ступень (мера якасці)’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́пэнь ‘адзнака’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стопень ‘ступень, этап’ (Ст.-бел. лексікон). Звязана чаргаваннем галосных з ступень (гл.). Паводак націску, магчыма, запазычана з польск. stopień ‘ступень, прыступка, мера якасці’ (тое ж — Сл. ПЗБ, 4, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

былі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адно каліва травы, сцяблінка, травінка. Запыніш крок. Спакой і ціш — Былінка нават не схіснецца. Колас. Зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе.., былінкі прашываюцца праз леташні ліст. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненадо́ўга, прысл.

На кароткі час. — Дзе ты быў? — запытаўся.. [бацька] цвёрдым, зусім не хворым голасам. — Ненадоўга на двор выйшаў, тата. Чарнышэвіч. [Шэмет:] — Мы да вас ненадоўга. Пазнаёмімся з гаспадаркай і паедзем. Лобан. [Лясніцкі] павялічваў крок, але ненадоўга — зморанасць перамагала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарако́л ‘дзве ніткі, скручаныя ў адну’ (Жд. 2). Казлова (Этимология–1982, 51) параўноўвае з балг. крачо́л ‘калашына’, дыял. краке́л ‘крук, кручок’, макед. кракел ‘крук’, в.-луж. kročelкрок’, на падставе якіх узнаўляецца прасл. *(s)korkъlъ/*(s)korčьlъ, дэрываты прасл. *(s)korkъ, што з семантычнага боку недастаткова абгрунтавана. Параўн. карачкі і карачун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вульга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.

[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)