призрева́ть несов., книжн. (давать приют) дава́ць прыту́лак (каму, чаму), дава́ць прыста́нішча (каму, чаму); (брать на своё попечение, содержание) браць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (опекать) апекава́цца (над кім, над чым); (заботиться) клапаці́цца (аб кім, аб чым); см. призре́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пресле́доваться страд. прасле́давацца, перасле́давацца; прыгнята́цца, уціска́цца; ме́цца на ўва́зе, ме́цца на мэ́це; дабіва́цца (чаго); дамага́цца (чаго), клапаці́цца (пра што), дбаць (пра што);

кака́я цель пресле́дуется ва́ми? яку́ю вы ма́еце на ўва́зе мэ́ту?, яку́ю вы ста́віце сабе́ мэ́ту?, чаго́ вы дамага́ецеся (дабіва́ецеся)?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дбацьклапаціцца’. Засведчана ўжо ў ст.-бел. мове: дбати (гл. Булыка, Запазыч., 88). Паводле Кюнэ (Poln., 50), бел. лексема запазычана з польск. dbać ’тс’. Кюнэ (там жа) аргументуе магчымасць запазычання з польск. мовы тым, што гэта слова вядома толькі ў зах. славян. Булыка (там жа) таксама лічыць слова запазычаным. З іншага боку некаторыя этымолагі лічаць бел. дбаць, укр. дба́ти спаконвечна славянскімі лексемамі, якія зыходзяць да прасл. *dъbati (так мяркуе, напр., Слаўскі, 1, 142, але без рус. матэрыялу). Да прасл. *dъbati адносіць бел., укр. і рус. (рус. дыял. дбать) Трубачоў; гл. яго дадатак да Фасмера, 1, 486 (пад дбать), а таксама Трубачоў, Эт. сл., 5, 172–173. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́пат1 ’неспакойная думка пра што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сержп. Грам., Гарэц., Сцяшк., КЭС, лаг., Ян.). Гл. клапаціцца. Насуперак Кюнэ (Poln. 64) не з’яўляецца пранікненнем з польск. kłopot.

Кло́пат2 ’квактанне’ (Сл. паўн.-зах., Яруш.). Утварэнне на ‑otъ ад гукапераймальнага дзеяслова. Гл. клопалка.

Клопат3 ’у жорнах дошчачка ад жалабка, якая прыціскаецца да чатырохграннай часткі корбы і пры вярчэнні механічна рэгулюе перадачу зерня на камень’ (Нар. словатв., Выг., Кліх, Дразд.). Укр. клопіт ’тс’, польск. kłopot ’тс’. Да прасл. klopotъ ’стук, шум’, але ў значэнні ’частка жорнаў’ толькі польскае, беларускае і ўкраінскае. Паколькі рускія дыялекты (апрача заходніх) практычна не ведаюць гэтага слова, можна меркаваць аб тым, што яно ўзнікла як тэхнічны тэрмін на польскай моўнай глебе і адтуль распаўсюдзілася на беларускі і ўкраінскі арэалы (Смулкова, Бел.-польск. ізал., 117).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сачы́ць¹, сачу́, со́чыш, со́чыць; незак.

1. што, за кім-чым і з дадан. Назіраць за тым, што рухаецца (або за тым, што можа прыйсці ў рух).

С. за самалётам у небе.

С., як бусел кружыцца над ліпай.

2. за чым і з дадан. Назіраць за развіццём, ходам чаго-н., быць у курсе справы, цікавячыся ўсім, што дзе-н. адбываецца.

С. за сустрэчай на вышэйшым узроўні.

С., як ідуць справы на ўборцы каласавых.

3. за кім-чым, што, са злуч. «каб» і з дадан. Назіраць, наглядаць за кім-, чым-н. (з мэтай праверкі, аховы і пад.).

С. за ўзроўнем вады ў прыборах.

С. за парадкам у інтэрнаце.

С. за выкананнем правіл пажарнай бяспекі.

С., каб дзеці былі дагледжаны (клапаціцца).

4. за кім-чым, што. Устанавіць пастаянны нагляд за кім-, чым-н. з мэтай выкрыць, выявіць што-н., злавіць каго-н. на чым-н.

С. за работай гандлю.

5. каго-што. Падпільноўваць, асочваць.

С., дзе курыца нясецца.

6. каго-што. У мове паляўнічых: адшукваць па следзе; высочваць.

С. зайца.

|| наз. сачэ́нне, -я, н. і со́чка (да 4 знач.), -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Апе́ка (БРС, Яруш.). Рус. опека, укр. опіка, польск. opieka, чэш. opěka, устар. pěče, славац. opeka (< рус., SSJ), балг. опека, ст.-бел. опека (XVI ст., Гіст. лекс., 94), ст.-рус. опекание (1389) ’апека’. Ст.-польск. opiek ’тс’ з XVI ст. У старарускай мове шырока ўжываўся дзеяслоў печи сяклапаціцца’, таму ўтварэнне опека як бессуфіксальнага аддзеяслоўнага назоўніка ад опекати ся было цалкам магчымым і няма неабходнасці абавязкова лічыць бел. апека запазычаным з польскай, як Гіст. лекс., 94, не зважаючы на адсутнасць у беларускай мове адпаведнага значэння дзеяслова; гэта можа быць і захаваннем старарускага слова. Супраць — адсутнасць фіксацыі формы опека ў старарускай, але і ў польскай opiek, а не opieka. Апяку́н (Гіст. мовы, 2, 24) па націску, магчыма, з рускай, а не з польскай, калі гэта таксама не старарускае слова ад дзеяслова апякаць з суф. ‑ун. Апяка́ны (Жд.) ’дагледжаны’ з польск. opiekany ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́піцца ’старацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie się ’старацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́я ’патрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayati ’адчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

берагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; незак., каго-што.

1. Захоўваць цэлым, не расходаваць. — Можа трошкі віна і знайшлося б, — усміхнулася настаўніца, — але мы яго беражом для раненых. Маўр. // Вельмі эканомна, беражліва расходаваць. Пры другіх абставінах Платон Дулеба і сам арганізаваў бы абстрэл самалётаў, але цяпер трэба было берагчы кожны патрон. Шчарбатаў. // Ашчадна карыстацца якімі‑н. рэчамі, імкнуцца захаваць іх у найлепшым стане. — Ты кнігу беражы, сынок, Прыходзь часцей у госці! Агняцвет.

2. Клапатліва ахоўваць каго‑, што‑н., засцерагаць ад чаго‑н. [Арына] сама любіла і берагла свайго бацьку. Кавалёў. [Маці:] — Хай беражэ цябе ад кулі І ад варожых злых штыкоў Святое пачуццё матулі — Мая бязмежная любоў. Глебка. [Пітолін:] — Неяк раз на зборы перад усімі праводзіў гутарку, як трэба берагчы баявыя традыцыі. Грамовіч. // Захоўваць у памяці, помніць. Берагчы наказ бацькоў.

•••

Берагчы сваю шкуруклапаціцца, думаць толькі пра сябе.

Берагчы як зрэнку вока — старанна, беражліва захоўваць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлопота́ть несов.

1. (быть в хлопотах) быць у кло́паце, мець кло́пат; (стараться) стара́цца, увіха́цца; (суетиться) мітусі́цца, бе́гаць, круці́цца;

он це́лый день всё хлопо́чет ён цэ́лы дзень усё ў кло́паце;

она́ хлопота́ла на ку́хне яна́ ўвіха́лася на ку́хні;

пчела́ хлопо́чет вокру́г цветка́ пчала́ ўвіха́ецца (кру́ціцца) каля́ кве́ткі;

2. (заботиться) клапаці́цца;

3. (ходатайствовать) прасі́ць, хада́йнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)