клапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся, -по́ціцца; незак.

1. па кім-чым, каля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.; працаваць над чым-н.; працаваць над чым-н.

К. па справе.

К. каля гаспадаркі.

2. без дап. і з дадан. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.

3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся; -по́ціцеся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапаці́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. клапачу́ся клапо́цімся
2-я ас. клапо́цішся клапо́ціцеся
3-я ас. клапо́ціцца клапо́цяцца
Прошлы час
м. клапаці́ўся клапаці́ліся
ж. клапаці́лася
н. клапаці́лася
Загадны лад
2-я ас. клапаці́ся клапаці́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час клапо́чучыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клапаці́цца несов.

1. забо́титься, пе́чься;

к. аб спра́ве — забо́титься (пе́чься) о де́ле;

2. хлопота́ть;

к. каля́ ста́йні — хлопота́ть о́коло коню́шни;

3. (аб чым) пресле́довать (что);

к. аб сваі́х інтарэ́сах — пресле́довать свои́ интере́сы;

4. (испытывать тревогу, беспокойство) беспоко́иться;

ты пра яго́ не клапаці́ся — ты о нём не беспоко́йся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; незак.

1. Старанна і дзейна займацца чым‑н., працаваць над чым‑н. Маці была ў задуме, а бацька рухава клапаціўся па справах ад’езду. Пестрак. Ля печы клапоціцца маці, І сала пячэ, і бліны. Астрэйка.

2. Турбавацца, непакоіцца з выпадку чаго‑н. [Назараў] падвёў іх да гардэроба і сам стаў клапаціцца, як лепш і прасцей кожнага апрануць. Гамолка.

3. Праяўляць клопат аб кім‑, чым‑н. Клапаціцца аб грамадскіх справах. □ [Гушка] цешыўся, што мае свайго каня, ён даглядаў яго лепш, як сябе, клапаціўся пра яго больш, чым пра сваю хату і сям’ю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клапаціцца ’старанна займацца чым-небудзь’, ’турбавацца, непакоіцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Сержп., Др.-Падб., Шат., Касп.). Гл. клапатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клапаціцца, дбаць, старацца; рупіцца (разм.); хварэць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паклапаці́цца гл. клапаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрабы́т, -у, Мы́це, м.

Дастатак, забяспечанасць.

Клапаціцца пра д. народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забо́титься клапаці́цца; (беспокоиться) турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́ўтрашні, -яя, -яе.

Такі, які адбудзецца заўтра.

Заўтрашнія заняткі.

Клапаціцца пра з. дзень (перан.: пра бліжэйшае будучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)