трыно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Жалезны абруч на трох ножках, які з’яўляецца падстаўкай для чыгуна, катла і пад. у час гатавання ежы на адкрытым агні. У бледным полымі стаіць трыножка, на якой — вялікі чыгун. Брыль. Выраўняўшы плыты ля нізкага берага, .. [плытагоны] прыносілі ў лагчыну трыножку і чыгунок для юшкі, разводзілі вогнішча. Карамазаў. // Козлы, да якіх падвешваецца кацёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́заць, умажу, умажаш, умажа; зак., што.

1. Запэцкаць, забрудзіць. Умазаць лоб у сажу. □ [Сашка] вунь ужо ўюном палез паміж машын і пад машыны. І ўмажа што-небудзь, абавязкова ўмажа, не вопратку, дык рукі. «Беларусь». Боганчык стаў церці рукамі вочы — згледзеў, што чорныя пальцы: умазаў, калі бег праз гарэлы сасоннік. Пташнікаў.

2. Замацаваць што‑н. устаўленае растворам гліны, цэменту. Умазаць кацёл у печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагу́ля, ‑і, ж.

Разм.

1. Рагуліна. Драўляныя пахілыя домікі здаюцца незнаёмымі, аблітыя месячным святлом яблыні з рагулямі падпорак пад імі.. — заморскімі дрэвамі. Навуменка. Над вогнішчам вісеў на рагулях прадымлены кацёл. Даніленка.

2. Ласкавая назва каровы. На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч. [Шведзіха] ідзе ўперадзе беланогай рагулі і трымае ў руках залыгач. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілкава́ць несов.

1. разг. подкрепля́ть;

с. хле́бам і са́лам — подкрепля́ть хле́бом и са́лом;

2. тех. пита́ть;

с. кацёл вадо́й — пита́ть котёл водо́й;

с. электраэне́ргіяй раён — пита́ть электроэне́ргией райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Катля́р ’меднік’ (Касп., Нас.). Вядома ва ўсіх слав. мовах са значэннем ’меднік, лудзільшчык, кацельшчык і да т. п’. Параўн. рус. котляр, укр. котляр, кітляр, чэш. kotlár, славац. kotlär, в.-луж. kótlar, н.-луж. kótlar, польск. kotlarz, серб.-харв. кдтлар, котлдр, макед. котлар, балг. котлар. Трубачоў (Эт. сл., 11, 215–216) лічыць, што гэтыя словы працягваюць прасл. *kotblʼarъ ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑arь ад *kotbfeкацёл’, запазычанага з герм. моў). Магчыма, што гэта так. Але Трубачоў не выключае і іншае тлумачэнне:⇉прасл. *kotbUarъ поўнасцю ўзята з герм. *katilarja‑ ’тс’ (разам з суфіксальнай часткай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угаці́ць сов.

1. вложи́ть в гать;

2. разг. (израсходовать всё, многое) ухло́пать; вбу́хать;

у. усе́ гро́шы — ухло́пать все де́ньги;

у. усё ма́сла ў кацёл — вбу́хать всё ма́сло в котёл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаду́н, ‑а, м.

Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.

•••

Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.

Хадзіць хадуном гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлічы́ць сов., в разн. знач. рассчита́ть; (произвести вычисление — ещё) вы́числить;

р. кошт выда́ння — рассчита́ть сто́имость изда́ния;

р. паравы́ кацёл — рассчита́ть парово́й котёл;

р. сакратара́-машыні́стку — рассчита́ть секретаря́-машини́стку;

р. сі́лы — рассчита́ть си́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сага́н ’чыгун’ (ТСБМ, Касп., Гарб., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бес., Сцяшк., Шн. 3, Шатал., Жд. 1, 2, Мат. Гом., Сл. Брэс., З нар. сл.), ’паліваны чыгун з двума вушкамі’ (Сл. ПЗБ, ТС), саганец ’тс’ (Янк. БП), ’высокі чыгун з вушкамі’, ’нізкі тоўсты чалавек’ (ТС). Укр. сага́нкацёл, вялікі гаршчок, посуд наогул’, рус. дыял. сага́н ’міска, чаша’, польск. sagan ’вялікі металічны гаршчок’. Запазычанне з тур., крым.-тат. sahan ’блюда з накрыўкай, міска, чаша’ ад араб. ṣaḥn (Радлаў, 4, 282; Міклашыч, 287; Фасмер, 3, 543). Польскае запазычана праз усходнеславянскія або вянгерскую мовы (Брукнер, 479). Паводле Козырава (Лекс. тюрк., 74) непасрэднай крыніцай беларускага слова з’явілася ўкраінская мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; заг. насмейся; зак.

1. Разм. Уволю, многа пасмяяцца. І нажартаваўся Міканор, і насмяяўся, гледзячы на малых. Мележ.

2. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Аднесціся да каго‑, чаго‑н. з насмешкай, злосна пасмяяцца; абразіць. А ў Маланкі камень-сэрца, Як спаткае — пасмяецца! Броўка. Пасмяяліся над самым святым. Захацелася плакаць. Але не, ён не заплача. Паўлаў. [Зоська:] — Баюся я за цябе ісці, кінеш мяне, насмяешся, а чаго добрага і біць будзеш. Скрыпка. Кацёл з гаршка не пасмяецца, бо абодва чорныя. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)